Интересные ссылки

Ведзьмы малочныя

мiфiчныя iстоты, шкоднасць якiх палягае ў адбiраннi iмi ў кароў малака, ад чаго змяншаў ся ўдой, яно рабiлася вадкае, без вяр шкоў, тым часам як у самiх В. м. ма лако станавiлася надзвычай густое i адразу ў даёнцы збiвалася ў масла. Свае чарадзейскiя намеры В. м. най часцей ажыццяўлялi ў тыя днi, «калi раса малочная» на святога Юря (першае запасванне скацiны) i на Ку палле. На купальскую ноч В. м. i чэрцi (гл. Чорт) збiралiся разам i ладзiлi агульнае купанне ў малацэ, адабра ным у чужых кароў. У гэты ж дзень В. м. ездзiлi на каровах з пашы да ваколiцы. В. м. нiколi не насiлi з са бою малака iм дастаткова было ўтыркнуць нож у дрэва, i адтуль яно пачынала струменiцца. Пад В. м. падазравалi асобных тутэйшых жан чын, здольных ажыццяўляць чара дзейскiя дзеяннi не толькi ў сваiм на туральным абліччы (на лiхi промысел яны выходзiлi голымi цi ў кашулi, з раскудлачанай галавой), але i пера твораных ў нейкую зааморфную iстоту: жабурапуху, сабаку, кошку, ласку, курыцу, гругана, леляка (каза доя), гадзюку, яшчарку, муху. Здара лася, у народным уяўленнi ствараўся кампiлятыўны вобраз В. м.: яна ма лявалася велiчынёй з саву, з жабiнай галавою i на курыных нагах. Заўва жаным у вядзьмарстве асобам ста ралiся нiчога не даваць, каб праз па зычаную рэч В. м. не адабралi малака. Пашыранасць вераванняў пра В. м. прывяла да стварэння разнастайных лакальных варыянтаў гэтых вобра заў. Спосабы здабычы В. м. малака ўяўлялiся неаднолькава. Адабраць ма лако ў каровы В. м. магла нават толькi глянуўшы на яе вымя цi пакаштаваў шы яе малака, а таксама ўзяўшы кас мыль яе поўсцi, пусцiўшы сваю каро ву ў агульную чараду, пазбiраўшы раскiданыя пастухамi крошкi (ва ўсiх выпадках праява кантактнай магii), або «доячы» зубы бараны (iмi тацыйная магiя) з думкамi пра пэў ных кароў. В. м. нiбыта перакiдвалася ў дробную жывёлiну, падчэплiвалася да вымя i высмоктвала малако, ад чаго карова шалела і захворвала на мастыт. Да ўсходу сонца В. м. бралi хустку цi анучу, цадзiлку, кашулю, ручнiк з кутасамi, размахвалi iмi i цягалi па расе на чужых межах, гра дах, нiвах. Пры гэтым прамаўлялi роз ныя магiчныя словы: «Няхай з вады малако будзе»; «Малако з кветак чыр воных, жоўтых, белых плывi да нас!»; «Кароўкi ўсялякае масцi, няхай ваша малако да мяне iдзе!» Цягаючы анучку, па мянушках пералiчвалi ўсiх кароў, i таму гаспадынi давалi каро вам падменныя мянушкi, адпаведныя дням iх нараджэння (Васкрасёха, Па недзя, Аўтурэня, Сярода, Чацвера, Пяцёха, Субоня), або мянушкi свiннi, кошкi, сабакi i г. д., у вынiку чаго В. м. атрымае цi малако, цi мачу ад гэ тых жывёлаў. Потым тую ж палатнiну В. м. падвешвалi ў хаце i падстаўлялi збанок, куды сцякала малако, або кiдалi яе ў бочку, i тая напаўнялася малаком. В. м. збiралi ў Чысты чац вер з поля абранага гаспадара 9 ка мянёў i, напалiўшы iх, кiдалi ў збанок з вадою, пасля чаго малако ад суседа вай каровы пераходзiла да чара дзейкi. В. м. давалi чужой карове трыпутнік, сарваны iмi зубамi на межах, а таксама выкiдвалi на вулiцу дзяркач цi цадзiлку, i якая карова зачэплiвала iх, тая i страчвала мала ко. Ад шкоднага ўздзеяння В. м. iснавала цэлая сiстэма абярэгаў: на шыю карове вешалi васковыя свечкi, часнык, асвечаную соль, а на рогi вянкi з папарацi i з асiнавых галiнак; першацёлкам у рагу свiдравалi дзiрачку i, залiўшы туды ртуць, залеплiвалi воскам ад грамнiчнай свечкi; пры запасваннi, каб усе чары аказалiся марныя, працiралi вымя ас вечаным макам, змазвалi асвечаным салам, клалi на Юря ў варотах жале- за, нiты ад кроснаў («Як гадзюка нiтоў не разбярэ, так ад кароўкi малака не адбярэ. Як жалеза гадзюка не ўгрызе, так каб ведзьма маю кароўку не ўгры занула»); гаспадары падкурвалi кароў асвечанымi зёлкамi; давалi зесцi ка рове стоўчаную высушаную змяю, знойдзеную напярэдаднi Юря; пакрывалi карову кажухом; абсявалi абору крапiвою, макам; вешалi на ва роты хлява калючыя, пякучыя i з гор кiм пахам раслiны, грамнiчныя свечкi, на якiх, казалi, застаюцца сля ды зубоў В. м., якая так i не здолела прабрацца ў хлеў; на Вадохрышча рабiлi драўляны крыж, апускалi яго ў калодзеж на ваду, а дастаўшы, прымацоўвалi на варотах; праганялi карову праз распалены на вулiцы агонь, якi мусіў знiшчыць чары. Каб дакладна ўстанавiць, хто сярод вяс коўцаў В. м., таксама iснавалi розныя спосабы: перасыпалi ў паселiшчы вулiцу льняной кастрыцаю цi прыне сенай з лесу iглiцаю з мурашкамi або працягвалi ўпоперак дарогi спрадзе ную левай рукою канапляную цi льня ную нiтку, i тады менавiта ведзьмiна карова не здолее пераадолець гэтай перашкоды; трэслi канаплюсамасей ку, у вынiку чаго В. м. павiнна была прыбегчы; набiралi з купальскага вог нiшча попелу i стаялi на ростаньках, i туды мусяць сабрацца ўсе В. м., каб выпрасiць таго попелу; В. м. можна, лiчылi, убачыць, выйшаўшы за хля вы з хамутом на шыi або калi гля дзець праз барану на статак цi праз дзiрачку ад агарка лучыны на лю дзей, што моляцца ў царкве ў велi кодную ноч; В. м. можна выявiць i па тым, што менавiта каля яе хаты спы няюцца i рыкаюць суседскiя каровы. Супраць В. м. старалiся змагацца i актыўнымi дзеяннямi. Угледжаную ў хляве вялiкую жабу цi не сваю кошку тройчы бiлi крыжнакрыж лазовым прутом як пераўвасобленую В. м. i выгуквалi яе iмя. Падазронай жабе наносiлi раны, спадзеючыся, што ад паведнае калецтва праявiцца i на сап раўднай ведзьме або наагул пра колвалi яе асiнавым калом. У пакараннi В. м. таксама прымяняла ся iмiтатыўная магiя: у толькi што па доенае малако ўкiдвалi напаленую да чырвані падкову, i сэрца шкоднiцы абавязкова заскварыцца. Гэтаксама прынятую за В. м. муху завязвалi ў цадзiлку, калолi iголкамi i вешалi ў анучцы пад загнетам, распалiўшы агонь асiнавымi дровамi i крапiвою, каб дакладна так пякло i калола лiхадзейцы. За суткi такiх выпраба ванняў, казалi, В. м. можна давесцi да смерцi. Калi ж яна ўсётакi прыбя жыць прасiць лiтасцi, трэба пiль наваць, каб, адыходзячы, не знесла з двара шчопаць зямлi цi якую трэску, бо ўсе свае чары паўторыць iзноў.