Интересные ссылки
Ремонт компьютеров по гольяново ремонт компьютеров метро выхино хорошие цены

Ведзьма

вядзьмбрка, паводле ўяўленняў беларусаў, дэманiчная iс тота, звязаная з надпрыроднымi сiламi, жаночае ўвасабленне «нячыс тай сiлы» (да пары i дзеля службы Дяблу, Шатану, Чорту). Iснуе i мужчынскi варыянт гэтай зявы вядзьмак. Найбольш поўнае апiсанне ўяўленняў беларусаў пра В. зроблена М. Я. Нiкiфароўскiм. Вобраз В. адзiн з улюбёных персанажаў чара дзейных казак, дзе дадаткова выяў ляюцца асобныя рысы яе характа рыстыкi, а таксама ў замовах i iншых тэкстах. Паводле вераванняў, В. жыве ся род людзей, але вылучаецца асаб лiвасцю паводзiнаў i сваім выглядам: у яе можа быць падвойны рад зубоў, бародаўка цi пучок валасоў на твары, «лiшнiя» пальцы на руках цi адсут насць некалькiх пальцаў, можа быць нават хвост даўжынёй з пядзю i iншыя адхiленнi цi прыроджаныя ка лецтвы, якiя выклiкалi ў людзей прымхлiвы страх. Лiчылася, што ў В. i ведзьмакоў незвычайна змрочны выраз твару, блiскучыя вочы, кудла тая галава, павольны, хрыпаваты цi гартанны голас, асаблiвая маўклi- васць цi няспынная буркатлiвасць, як бы размова з сабой, незвычайная хада. В. не здольныя спачуваць чужо му гору i не дзеляцца сваiм уласным, не моляцца Богу, пазбягаюць хадзiць у царкву, не выконваюць агульнапры нятыя абрады, унiкаюць вясёлых людскiх сходак i да т. п. Вядзьмарства набываецца «самахоццю», па ўласнай волi, цi «нахраццю» па злой задуме кагосьцi, цi з выпадку (трапiлася лiхая гадзiна). В.жанчына мае вялiкiя здольнасцi перакiдвацца ў iншыя iстоты жабурапуху, птушку, кабылу, саро ку, чорную котку, ласку, а таксама перакiдваць, зачароўваць iншых. Так, яна перакiдвае ў казках братадвай нюка i яго памочнiкаўжывёл у камянi. В.жонка насылае на свайго мужа шматгаловых змеяў, але муж забiвае iх мячомсамасекам. Здоль насць В. да метамарфозаў дазваляе ёй рабіць шкоду: перакiнуўшыся жабай, яна высмоктвае малако ў кароў (гл. Ведзьмы малочныя), летучы на нач ное купальскае зборышча, яна адбiрае лекавую сiлу зёлак, збiвае расу з тра вы, робiць заломы ў жыце ды iнш. В. лётае па паветры, выкарыстоўваючы розныя прадметы цi жывыя iстоты: ступу, гаршчок, лаўку, дошку або ваў ка, казла, мядзведзя. Памяло ёй трэ ба, каб замятаць за сабой сляды, iначай па слядах можа ўчынiць ёй шкоду iншая В. Казачная В. жыве на адлюддзi, у лесе, у дзiкiм месцы. В. людаедка, яна выкрадае дзяцей, каб спячы iх ды зесцi, або спрабуе рас- квiтацца такiм спосабам з дзецьмi, пакiнутымi ў лесе (магчыма, дзеля iнiцыяцыйнага выпрабавання). Над прыродныя здольнасцi жанчыныВ. i яе дзейнасць абмежаваныя ў часе, у межах сутак гэта начны час, у ме жах года пераломныя моманты: купальскае сонцастаянне, Масленiца цi запусты. Пра яе начное жыццё можна меркаваць па чарадзейных казках, напрыклад па песеннай устаў цы ў сюжэце «Мядзведзь касцяная нага»: «I куры спяць, // I гусi спяць, // Толькi ведзьма не спiць, // Чорну воў- ну прадзець, // Маю нагу варыць.// Угугуу! // Аддавай маю нагу!» (Мядзельскi рн, запiс аўтара). Тут бачна, што сваё чорнае прадзiва В. ажыццяўляе тады, калi спяць куры i гусi, калi дзень не абвешчаны, i ўся кая нячыстая сiла вольна разгульвае па свеце. Можна меркаваць, што не звычайныя ўласцiвасцi В. гэта вынiк сувязi з «тым светам», з цар ствам сценяў. Лiчылася, што В. не ад чуваюць болю, калi бiць iх па целе, але боль будзе шматкроць мацнейшы, калi бiць верхнiм бокам далонi (не як звычайна), асаблiва ж калi бiць па яе сценю: гэты сцень прыхвасцень В., адзiн з чарцей, якi перадае боль на яе. В. нават можна знiшчыць, калi прат кнуць яе сцень цвiком з царкоўнага будынка. Калi ж В. пасля смерцi выходзiць з магiлкi, то асвечаным у царкве прадметам трэба праткнуць магiлу або, раскапаўшы, забiць асi навы кол у сам труп В. (гл. Вупыр). Пашкодзiць жывой В. таксама мож на найбольш тады, калi яна пера кiнецца ў iншую iстоту, напрыклад у муху. Муха садзiцца на цадзiлку, а яе можна разам з цадзiлкай укiнуць у вар. В. будзе пакутаваць. В. можна падсмалiць грамнiчнай свечкай, закласцi шляхi яе пранiкнення кра пiвайжыгучкай, чартапалохам, калючкамi, паранiць i да т. п. Вялiкая сiла В. выклiкала i вялiкi страх перад ёй, адсюль i шматлiкiя спосабы змагання з ёй, розныя за сцярогi. Правобразамi В., вiдаць, паслужылi асобы з незвычайнымi прыроджанымi цi набытымi фiзiч нымi i псiхiчнымi ўласцiвасцямi, вы канаўцы архаiчных абрадаў, пагар джаныя, выцiснутыя на ўзбочча жыцця i адначасова сакралiзаваныя, надзеленыя незвычайная сiлай, страх перад якой старалiся нейтралiзаваць у казках, перасцярогах i iнш. Так, у казках В.людаедку падманам прыму шаюць спячы i зесцi ўласную дачку замест чужога кемлiвага дзiцяцi, у яе адбіраюць цi выкрадаюць чароўныя скарбы: цудоўнага каня, казла, зала ты лiхтар, самапiтны жбан, ратуюц ца ад яе з дапамогай цудоўных прад метаў, што ператвараюцца ў розныя перашкоды на яе шляху. Архаiчнасць вобраза В. пацвярджа ецца яшчэ i тым, што мужчыны лiчы лiся меней за жанчын схiльнымi да вядзьмарства. Ведзьмакамi стана вiлiся прадстаўнiкi складаных пра фесiй: кавалi, млынары (гл. Млын), леснiкi, канавалы, даўнейшыя войты. Iснуе цяжкаўлоўнае адрозненне памiж ведзьмамi i чараўнiцамi (гл. Чараўнік1). Чараўнiца, вiдаць, больш лекарка, хоць яе дзеяннi могуць прыносiць шкоду таксама. Жанчына чараўнiца, здаецца, не выходзiць, як В., з межаў сваёй людской прыроды.