Интересные ссылки

Ваўкамiр

легендарнае паселiшча, заснаванае легендарным высакарод ным рымскiм шляхцiчам, паплеч нiкам Палямона Даўспрунгусам (герба Кiтаўрас/Кiтаўрус). Ён пайшоў далей за ўсiх спадарожнiкаў Палемо на на ўсход, яго валоданнi распаўсю джвалiся да ракi Вяллi. На рацэ Швента ён заклаў замак В. Хронiка Лiтоўская i Жамойцкая адзначае, што паходжанне назвы невядомае. Выразная славянская этымалогiя на звы паселiшча можа сведчыць пра славянскi элемент, якi браў удзел у складаннi мiфа. Можна выказаць мер каванне, што паданне магло ў мi фалагiчнай форме распавядаць пра ўсталяванне мiрных дачыненняў памiж прышлымі людзьмі і мяс цовымi жыхарамi. Цiкава, што на тэрыторыi Прыбалтыкi i Беларусi шмат мiфалагiчных паданняў аб лю дзяхваўках (пачынаючы ад гера дотаўскiх неўраў, якіх лакалізавалі ў вярхоўях БарысфенаДняпра, i кан чаючы паданнямі пра ваўкалакаў). Адзiн з легендарных лiтоўскiх князёў меў таксама iмя Воўк. Цiкавымi зяўляюцца сведчаннi па дання аб дваiстай, вертыкальнай структуры пабудовы Ваўкамiра. Адзiн замак быў пабудаваны Даўспрунгу сам на пагорку, а другi унiзе. Паз ней такая ж структура сустрэнецца ў Вiльнi.