Интересные ссылки

Ваўкалак

ваўкалбка, чалавек, ператвораны ў ваўка , пярэвара цень. Паводле ўяўленняў беларусаў ператварэнне можа адбыцца як па ўласнай волi з пэўнымi эгаiстычнымi мэтамi чалавекачараўнiка, так i па яго чарах, скiраваных на аднаго ча лавека або групу людзей. Чалавек можа трапiць выпадкова на за кляцце, нават уласнае, i стаць В. Ператварэнне па ўласнай волi адбы ваецца шляхам перакульвання праз уторкнутыя вастрыём уверх у зямлю нажы (iх колькасць у розных падан нях падаецца ад аднаго да два наццацi 1, 5, 7, 12). Гэтай жа мэце можа паслужыць асiнавы пень, якi, ссекшы дрэва, не перахрысцiлi. Калi скарыстоўвалiся 5 нажоў, то на зямлi iх размяшчалi так, каб яны ўтварылi як бы абрыс ваўка: дзве нагi пярэднiя, дзве заднiя i адзiн хвост. Перакульва ючыся паступова праз гэтыя нажы, чалавек з кожным разам набываў рысы звера. Вярнуць чалавечы выгляд можна было толькi адкулiўшыся назад праз тыя ж нажы. Калi парадак прад метаў будзе парушаны цi будуць кiмсьці забраныя самi прадметы, то адчараванне становiцца немагчы мым. Таму лiчылася, што працэдура пераварочвання ў В. павiнна адбы вацца ў глухiм месцы без сведкаў. Iснавала перакананне, што моцны чараўнiк можа ператварыць у В. цэлае вяселле, калi ў iм сабрана 12 асобаў. Тады чараўнiк перакiне праз iх гаро шыну, узятую са струка з 12 зернямi, прамовiць таемнае закляцце, i людзi пабягуць ваўкамi. Ператварыць вясел ле ў В. чараўнiк можа i з дапамогай за клятай нiткi, працягнутай праз даро гу, хамута ды iнш. Выпадкам можна трапiць на заклятае месца. Так, чала век, пачаўшы будаваць хлеў, секануў тры разы па парозе i прамовiў (закляў): «Хто пераступiць гэтае месца, той скiнецца ваўком на ўсё жыццё!», маю чы на ўвазе злодзея, рабаўнiка. Аднак, забыўшыся, сам ступiў на тое месца i стаў В., прытым на ўсё жыццё. Паводзiны В. вельмі адрознi- ваюцца ад паводзінаў звычайных ваў коў: яны жаласна выюць, нiбы пла чуць цi стогнуць, выюць на ўсход сонца цi ў напрамку сваiх вёсак гэта iх малiтва, яны робяць сабе ўзгалоўi, ранiцай мыюцца, водзячы мордамi па роснай траве, вясной капаюцца ў раллi нiбы аруць. В. трымаюцца блiжэй да жытла людзей, не баяцца iх, калi тыя маюць пры сабе толькi палкi, i могуць цярпець iх удары. Не ядуць звычайную ежу ваўкоў сы рое мяса, падлу, нячыстых жывёл, на ват галадаючы, а падбiраюць рэшткi людской ежы, косткi, выкiнутыя кавалкi скураной вупражы i iнш. В. можа загiнуць ад кулi паляўнiчага, тады на iм могуць выявiцца рэшткi вопраткi, крыжык, пярсцёнак цi iншыя знакi яго чалавечай прыроды. В. захоўваюць здольнасць думаць i перажываць палюдску, яны пакуту юць. Калi мiнаецца тэрмiн чараў, В. становiцца чалавекам. Лiчылася, што В. можна дапамагчы хутчэй стаць зноў чалавекам. Дзеля гэтага трэба кiнуць на яго пояс, накрыць абрусам, на якiм асвячалi велiкодную ежу, кiнуць на яго сваю скінутую i разадра ную адным узмахам кашулю, парваць iльняную нiтку, пад якой В. прабег, i iнш. Калi ўдзельнiкi вяселля сталi В., то iм трэба зайграць на скрыпцы вя сельныя песнi, пры гэтым угаворваць: «Цi ня досыць вам хадзiць, людзей смяшыць, сабак дражнiць? Iдзiце ле пей дамоў!» Як толькi музыка зайграе песню, што iгралi ў момант iх зачара вання, В. радасна крычаць i становяц ца людзьмi. Дзецi, народжаныя ў ваўкалацтве, таксама В. аж да пера тварэння ў людзей iх бацькоў. Але на ват ахрышчаныя, яны маюць адмоў ныя рысы, акрамя выпадкаў, калi iх ахрысцiў святар, якi сам пабываў у ваўкалаках. Стаўленне да В. у наро дзе было дваістым, аднак пераважае ўсё ж спачуванне, лiтасць, жаданне дапамагчы вярнуць ранейшы выгляд. Уяўленнi пра В. шырока распаўсю джаныя ў славянскiх народаў, дзе яны маюць блiзкiя па гучаннi назвы i надзяляюцца падобнымі рысамi. В. стаяць у адным шэрагу з iншымi пярэваратнямi, але паданнi пра іх рас працаваныя лепей. Паводле бела рускiх народных уяўленняў чалавек можа перакiнуцца ў птушку, паўзуна, нават малую казурку ды кожную жывёлiну лiсу, мядзведзя, тхара, ласку, у свойскую жывёлу i розныя не адушаўлёныя прадметы, што часта бачым у казках, баладах ды iншых творах. Мiф пра В. мае пад сабой розны грунт найперш старажытную i.е. культавую, сацыяльную традыцыю, успамiн пра iснаванне архаiчных са цыяльных групаў «ваўкоў», а такса ма жывыя штодзённыя назiраннi за жыццём ваўкоў, з якiмi нашым прод кам давялося жыць у непасрэднай блiзкасцi, улiчваючы прыродна экалагiчныя асаблiвасцi нашага рас сялення ў лясной зоне. У вынiку склалiся пэўныя ўяўленнi, правiлы паводзiнаў, замацаваныя ў сакраль ных тэкстах i рэальных прыкметах. Сурёзнае стаўленне да ваўка як да годнага супернiка пераадольвалася ў казках, дзе яму адведзеная знiжаная роля. Юраўскiя звычаi i абрады свед чаць пра iснаванне агульнапрызна ных правiлаў добрасуседства цi су iснавання чалавека i ваўка ў адной прасторы («Воўк каля гнязда не бярэ», «Якую скацiнку воўк намецiў, тая яму i дастанецца» ды iнш.). Iснуе шмат успамiнаў пра сустрэчы з ваўкамi, калi чалавек i воўк мiрна разыходзяц- ца. Спачувальнае стаўленне да В., якiя, паводле народных пераказаў, больш пакутавалi, чым прыносiлi шкоду, магло быць падказана на зiраннем за састарэлымi ваўкамi, што не маглi ўжо здабываць ежу паляван нем i таму цягнулiся да жытла ў по- шуках спажытку. Паданняў пра лю дзей, што нараджаюцца са здольнасцю ператварэння ў ваўка i такiмi заста юцца да смерцi, у нас не зафiксавана. Вобраз В. выкарыстоўваўся ў бела рускай паэзii ў розных аспектах. Так, Янка Купала звярнуўся да яго, малю ючы чалавекапярэваратня: «Як змеркне, як ноч дзень зваюе // I зораў паявiцца знак, // Па нiвах, па сёлах шнуруе // Туды i сюды ваўкалак. // У поўнач на пнi i на сталi // Знiмае, ўздзявае свой вiд; // Не кемiць нi крыў ды, нi жалю, // Нi наспаў магiльных, нi плiт... »