Интересные ссылки

Вароты

Уваход з вуліцы ў сялян скую сялібу, на двор, элемент мяжы, што аддзяляла «сваю», асвоеную тэ рыторыю ад вонкавай, чужой і патэн цыйна небяспечнай. Апатрапейным мэтам служыла накрэсленне на В. крыжоў мелам, затыканне калючых раслін і вострых прадметаў, зубоў ад бараны, на Піншчыне дзеля абароны ад чараўніцы на В. вешалі вянок. Каб засцерагчыся ад хлеўніка, перад В. ставілі жароўню з асінавым палаю чым вуголлем. На В. чарадзеі напус калі свае чары, на іх часам было на мазана крывёй, малаком; гэта азначала, што «якісь ліхі чалавек за чараваў». З іншага боку, каб абяс шкодзіць чараўніцу, стараліся зда быць яе валасоў і пакласці пад бягун у В., і тады яе толькі ад адной думкі пра чары «па касцях круціць будзе». Як і чарадзейства, пад В. адпраўлялі ся хваробы «каб вывесці бародаўкі, трэба знайсці ў полі костку, пацерці ёю бародаўкі, а потым пакласці яе пад капец В.» Роля В. асабліва вялікая ў рытуа лах з семантыкай «першага»: выгану жывёлы, прывозу першага збожжа, калі ў В. слалі чысты абрус, прыезду нявесты ў двор жаніха ды інш. Перад першым выганам кароў з вечара пад В. хавалі асвечаную вярбу, камень чык, сплеценую да сонца з канопляў вяроўку, пад ногі жывёле падкладалі замок, яйка, ключы, атрыбуты ткац тва. Параўн. у замове: «вароты як ад чыняюць, як тавар на пашу выга няюць, злому зверу рот замком замыкаюць». Менавіта ў В. расклад валі вогнішча з саломы, праз якое павінен быў праехаць вясельны поезд. У двары маладога В. замыкаліся, пе рад імі стаяў сноп саломы, прыданка абвязвала сноп поясам з абаранкамі, маладая кідала на сноп булачку хле ба, хросны бацька частаваў гарэлкай хлопцаў, якія толькі пасля гэтага ад мыкалі В. У іншых месцах каля В. ра зыгрываліся сцэны, калі ўдзельнікі ўбіраліся паляўнічымі і сустракалі вяселле стрэламі. Калі гандаль зацяг ваўся, напіралі і ламалі В. В., як і дзверы, асэнсоўваліся як жаночы сімвал. У замове «на добрыя роды» «Прачыстая замочкі адмыкала, царскія вароты адчыняла і з цела маладзенца выпускала». У асабліва цяжкіх выпадках муж парадзіхі прасіў святара адкрыць царскія В. ў царкве. Праз В. давалі хлеб карове перад злуч кай, пры першым выгане авечак на В. вешалі мужчынскія нагавіцы. В., якія злучалі сялібу з вонкавым светам, адкуль меўся зявіцца суджа ны, станавіліся месцам дзявочых ва рожбаў. Праз В. кідалі чаравікі з ноч ваў: калі перакінецца пара хутка вяселле, калі толькі адзін трэба яшчэ год чакаць. Як В. на той свет архаічным мыс леннем разумеліся і зямля, і неба. У замове ад урокаў звярталіся да св. Яго рыя: «Адамкні сваімі залатымі клю чамі вароты, адкрый сваю залатую рызу, прыбаўляй гасподнія расіцу. I вадзіцацарыца, змываеш жа ты лясы, балоты, жоўтыя пяскі, змый раба божага».