Интересные ссылки
Нам нужно купить угловые ванны для новой квартиры

Варона

паводле народнай класiфi кацыi належыць да «нячыстых», не шанаваных i несцеражоных птушак. Вельмi прыстасаваная да ўмоў жыц ця спадарожнiца чалавека незаслужа на была названая «дурной». Бiяла гiчная асаблiвасць В., яе здольнасць перажыць зiму на месцы (часам з ча совымi вандроўкамi на поўдзень) па служыла грунтам для этыялагiчнага падання, паводле якога В. разам з усiмi птушкамi спрабавала ляцець у вырай, але пасля першага дня палё ту вельмi заганарылася, што адолела вялiкую адлегласць i вырашыла вяр нуцца i палюбавацца на свой шлях. Так яна рабiла кожны дзень, прыбаў ляючы шторазу адлегласць, але кож ны раз вяртаючыся дамоў. Так i за спела яе вясна дома, калi птушкi вярталiся з выраю. Вобраз В. падаец ца больш у камiчным, легкаважным тоне, ён адрознiваецца ад сiмволiкi чорнага ворана (крумкача, крука), у iм менш змрочнасцi, злавеснасцi. Усё ж карканне В. было прадвесцем ней кай бяды, пажару, пакражы. Крык В. «расшыфроўваецца» як «украў, ук раў!», лiчылася, што В. шмат бачыць, ведае. У некаторых мясцiнах Беларусi верылi, што душы добрых людзей уся ляюцца ў белых галубоў, лебедзяў, а благiх i злых у крумкачоў i В.