Интересные ссылки

Варлiвока

персанаж, якi па сваiх рысах наблiжаецца да Бабы Ягi i ста рога «ростам з кокаць, барада з ло каць, вочы па яблыку», вядомы са Смаленшчыны. В. мае адну нагу ў дзiравым боце, нос «кручком», бара ду «клачком» i жалезны кастыль. На ягоным iлбе ёсць «смаршчына», а сам ён, калi iдзе, «зубы скалiць». Гэтае апi санне наводзiць на думку, што В. жывы нябожчык. Паводле казкi В. забiвае трох унучак i жонку старога, што сцераглi гарох. Стары узяў кiй і пайшоў да В. Па дарозе яму сустрэлiся качар, вяровачка і жолуд. Апошнi выбiў В. у ягонай хаце апошняе вока, вяровачка спутала В. нагу, а стары з качарам дабiлі яго. Можна меркаваць, што імя гэтага персанажа паходзіць ад балтыйскай асновы са значэннем «жабка» (параўн. літ. varlл «жабка») і азначае «той, хто мае жабіна вока», параўн. таксама «вірлавокі» з вы лупленымі вачыма. Выпучанае вока само па сабе можа маркіраваць хтаніч ную істоту (параўн. жабіну галаву Ведзьмы малочнай).