Интересные ссылки

Варгiн

паводле беларускіх міфала гічных аповедаў, кашэчы кароль. Вызначаўся В. сярод іншых катоў сва ім выглядам: ён быў велізарных па мераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і глад кая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём. Меў здольнасць нечакана зяў ляцца і гэтак жа нечакана знікаць, на ват пры зачыненых дзвярах і вокнах. Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспа дыні, В. выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддат ныя ніякім лекам, і, па сутнасці, вы водзіў сваіх гаспадароў паза межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі ся мейнікамі, сябрамі, знаёмымі, маглі пачаць рабіць супраць іх розныя за хады і г. д. Сканчалася ўсё гэта звы чайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры. Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашэ чы кароль В., маглі сваім варкатан нем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, зяўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т. п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці. Даць рады мог толькі моцны, «прыродны», чараўнік або знахар, які патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць В. з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і зніш чыць яе. Такога знахара В. баяўся як чорт крыжа. Iмя кашэчага караля В. цалкам ма тываванае яго шкаданоснымі дзеяння мі. Iмаверна, імя гэтае паходзіць ад літ. vбrginti «мучыць, стамляць, пры носіць пакуты». Гл. таксама Кот.