Интересные ссылки
проникающая гидроизоляция.

Чатыры

Лік  Ч. адлюстроўвае статычную цэласнасць, iдэальна ўстойлiвую структуру, такую, як Ч. бакi свету, Ч. пары  года. Найбольшае мiфапаэтычнае значэнне маюць тыя геаметрычныя фiгуры, якiя складаюцца з Ч. кампанентаў  квадрат, крыж,  ромб, мандала. Чатырохтварым зяўляецца знакамiты Збруцкi iдал (Украiна), у лiтоўскiм фальклоры згадваецца пра чатырох Пяркунасаў. У мiфалогiях iндаеўрапейскiх народаў чацвёрты дзень тыдня (чацвер) прысвечаны богу навальнiцы. Чацвер лiчыцца найбольш спрыяльным днём для пачатку жнiва. У пахавальнай абраднасці адзначанымі былі трэці (траціны) і чацверты (чацвярціны) дні пасля смерці, калі ладзіліся памінкі па нябожчыку. У народным календары адзначаны чацвертыя тыдні да і пасля Вялікадня  Серадапосце (сярэдзіна Вялікага паста) і Прапалавенне (сярэдзіна мясаеду ад Вялікадня да Сёмухі). У  Пераплаўную сераду не працавалі, каб не баяцца грому.