Интересные ссылки

Варвара

прысвятак у народным календары, дзень хрысціянскай па кутніцы (17 снежня н. ст.), які лічыў ся жаночым святам. На В. забараня лася прасці кудзелю, бо святая была замучаная верацёнамі. Каб скаціна добра вялася, пяклі пірагі з макам, а таксама выпякалі з цеста галовы, рогі, ногі, капыты, вушы, якімі кармілі свойскую жывёлу. Пасля В. дзень па ступова пачынаў расці («Варвара ночы ўварвала, а дня прытачыла»). У метэаралагічных назіраннях дзень В. звязваўся з іншымі суседнімі пры святкамі: «Варвара мосціць, Сава цвякі вострыць, а Мікола прыбівае», «Варвара заварыць, а Сава паправіць, а Мікола гвоздам забе». Добрае на дворе на В. прадказвала добры ўра джай лёну на наступнае лета