Интересные ссылки
Загрузите несравненные поздравление с Троицей. Тут поздравление с Троицей. Смотрите чумовые стихи.

Варажба

абрады i рытуалы, якiя павiнны былi прадказаць будучыню цi неабходныя паводзiны чалавека з да памогаю звышнатуральнай сiлы. В. была адным з самых iстотных кампа нентаў традыцыйнай духоўнай культу ры, у тым лiку, безумоўна, i беларускай. В. комплекс магiчных практык i дзеянняў, заклiканых прадвызна чыць будучыню, прасвятлiць невядо мае ў мiнулым цi ў прастораваадлег лай сучаснасцi. Узнiкла ў перша бытным грамадстве разам з крышта лiзацыяй веры ў iснаванне пэўнага касмiчнага парадку, якi быў засведча ны людзьмi праз назiранне i супастаў ленне зяваў прыроды, астранамiчных цыклаў, паводзiн жывёлаў ды інш. В. свайго роду камунiкатыўнае ўза емадзеянне чалавека з навакольнай рэчаiснасцю, якая ёсць для яго ў пэў най ступенi крынiцай iнфармацыi. Тэхнiка мантычных аперацый пабу давана як устанаўленне адпаведнасцi знакаў i значэнняў. Гэтая адпавед насць невыпадковая, памiж кожным знакам i яго iнтэрпрэтацыяй ляжаць глыбокiя светапоглядныя сувязi, якiя абумоўлiваюць сiмвалiзацыю адпа веднай рэалii. Найперш В. прадугле джвае ўстанаўленне кантакту са звышнатуральнымi iстотамi з мэтай атрымання ведаў пра будучыню. Поспех у сустрэчы з духамi самага рознага кшталту забяспечваўся цэ лым комплексам умоў, лакальнымi i тэмпаральнымi характарыстыкамi рытуалу, якiя ўсе агулам i кожны па асобку былi накiраваныя на здыман не межаў памiж рознымi светамi i ат рыманне з «таго» боку адпаведнага знаку. Каб наладзiць кантакт, той, хто збiраўся варажыць, здымаў крыж i пояс «размыкаў» абарончую мяжу, развязваў вузлы, часам распранаўся, заплюшчваўся, маўчаў i да т. п. Спрыяльнымi для дасягнення мэтаў В. станавiлiся месцы нежылыя, «пагранiчныя» (печ, парог, вароты, ростанi i г. д.), i час, якi таксама вы лучаўся межавымi, пераломнымi ха рактарыстыкамi. Рытуалы В. у славян былi добра вя домыя ўжо вiзантыйцу Пракопу Ке сарыйскаму (VII ст.). Ён адзначаў: калi славяне шануюць духаў прыро ды i багоў, яны прыносяць iм ахвяры i адначасова варожаць па гэтых ах вярах. Пра асаблiвую значнасць для палабскiх славян абрадаў В. у адзiн голас сведчаць усе нямецкiя сярэдня вечныя хранiсты (XXI стст.). Адзiн з iх, Гельмольд, указвае на прычыну ганаровага стану святароў у сла вянскiх плямёнах: «Кароль жа ў iх знаходзiцца ў меншай пашане ў параўнаннi са святаром. Бо той пiльна разглядае адказы [боства] i тлума чыць вызнанае ў варажбе. Ён ад ука занняў варажбы, а кароль i народ ад яго ўказанняў залежаць». Надзвычай ная роля В. у дзяржаўным i сельска гаспадарчым жыццi палабскiх славя наў бачная i ў тым, што ўсе дзеяннi пачыналiся толькi пасля адпаведных абрадаў В.: кiрункi вайсковых пахо даў, чаканнi на ўраджайнасць нале та, даты рэлiгiйных святаў, колькасць ахвяраў у гонар багоў ды інш. Калi вынiкi В. былi адмоўныя, славяне адмаўлялiся ад задуманай справы. Палабскiя плямёны ганарылiся праў дзiвасцю сваiх аракулаў. На Беларусi пач. ХХ ст. вылучалi два роўнi В. Прафесiйна В. займала ся вузкая катэгорыя людзей«вараж бiтаў». У вынiку спецыялiзаванапа глыбленага назiрання за сусветам i мiжпакаленнай перадачы досведу варажбiты дасягалi вялiкай даклад насцi ў вызначэннi спрыяльных, «доб рых» дзён для розных этапаў сельс кагаспадарчай дзейнасцi, промыслаў i чалавечай жыццядзейнасцi. Вало данне «аматарскiм» роўнем В. было ўласціва большай частцы традыцый най супольнасцi. Яго спецыфiкай бы ло выкарыстанне не толькi штодзён ных назiранняў, але i прыкмет паводле падабенства з чаканым, мер каваным або непажаданым. Най больш распаўсюджана была В. на Каляды. Прадказанне набывала над звычайную актуальнасць у перыяд зiмовага сонцазвароту таму, што, па водле ўяўленняў, менавiта гэты час характарызуецца найбольшай дэст рукцыяй касмiчнага парадку (вяр танне хаосу). Такiм чынам В. за клiкана ўпарадкаваць будучыню. Як прафесiйная, так i аматарская В. шмат увагi аддавала асабiстаму лёсу чалавека. Вылучаюцца В. гаспадарчыя, накiраваныя на атрыманне ведаў пра будучы ўраджай, прыплод жывёлы, важныя падзеі, В. аб уласным здароўi, часе смерцi i найбольш шматлiкая група В. аб будучым замужжы, харак тары цi выглядзе мужа/жонкi, коль касцi дзяцей i да т. п.