Интересные ссылки
Снять Приворот Приворот.

Валхвы

у перыяд Кiеўскай Русi назва паганскiх святароў. Можна мер- каваць, што В. да прыняцця хрысцi янства складалi спецыяльную карпа рацыю, якая займалася рэлiгiйнымi справамi i падтрымлiвалася дзяржаў нымi ўладамi. Накiрункi дзейнасцi В. былi вельмi разнастайнымi, пра што сведчаць летапiсы, якія прыгадваюць вялiкую колькасць розных «спецыялi заваных» катэгорый В.: вешчуны, кобнiкi, кашчуннiкi, чараўнiкi, веду ны, баяны, воблакаразгоннiкi i т. п. Сустракаем у крынiцах i жаночыя спецыяльнасцi: чараўнiцы, ведзьмы, чарадзейкi, навузнiцы ды інш. В. выконвалi шырокае кола рэлi гiйных абавязкаў. Яны адпраўлялi культы славянскiх бостваў, з чым было звязана i прынясенне ахвяраў на пашану гэтым багам, у тым лiку i ча лавечых. В. павiнны былi назiраць i за каляндарнаастранамiчнымi зме намi. Мы ведаем, што ў славянаў у дахрысцiянскую эпоху ўжо iснаваў да статкова развiты каляндар, звязаны з паганскiмi рэлiгiйнымi ўяўленнямi. Вялiкую ролю ў iм гралi рэлiгiйныя святы, прымацаваныя да розных ка ляндарных перыядаў і зяваў. Зай малiся В. i «карэктаваннем» надворя, напрыклад падчас прыродных бед стваў. Нiводная вялiкая справа ў славянскiх плямёнаў не пачыналася без правядзення спецыяльных абра даў варажбы, прадказання будучыні, што займала немалое месца ў дзей насцi паганскіх святароў. Значную ролю ў грамадстве гралi В., якiя займалiся знахарствам, ведаўством, лячэннем розных хваробаў. З дзейнас цю В. была звязаная i паэтычная твор часць у Кiеўскай Русi. Можна мер каваць, што менавiта яны былi складальнiкамi i спевакамi эпiчных i былiнных твораў, дзе добра адчуваец ца сусвет паганскiх багоў. Пасля прыняцця хрысцiянства ў 988989 гг. хрысцiянскi клiр i прад стаўнiкi княскай улады пачалi шы рокiя ганеннi на В. Але яшчэ на пра цягу XIXIII стст. было шмат прыкладаў уплыву іх на народ, з імі iдзе няспынная барацьба, аб чым пры гадваюць пiсьмовыя крынiцы. Асаб лiва часта гэта адбывалася на далёкiх ускраiнах, але ёсць прыклады адкры тай дзейнасцi В. і ў сталiцах княстваў. Напрыклад, В. даюць парады пры нараджэннi полацкага князя Ўсясла ва Чарадзея(блізу 10291101), якi, да рэчы, як сведчыць летапiс, нарадзiўся «ад валхвавання», а ў былінах назы ваецца Вольхам Усяславічам. Паступова назва «валхвы» знiкае са старонак гiстарычных крынiц. Але ж дзякуючы дастаткова талерантн