Интересные ссылки

Валачобнiкi

удзельнiкi трады цыйнага беларускага абходу двароў на першы дзень Вялiкадня, што да нядаўняга часу практыкаваўся на ўсiм этнiчным абшары Беларусi i зяўляў ся этнавызначальным крытэрам (у пе раходных зонах са змешаным насель нiцтвам беларусы адрознiвалiся ад суседзяў «валачобнiцтвам»). Валачоб ны абход першапачаткова быў вы клiканы святкаваннем Новага года, верагодна, падчас веснавога раўна дзення, як i цяпер святкуецца ў нека торых iранcкіх і іншых народаў Ус ходу Наўруз. Спарадычна таксама назiралiся выпадкi валачобнiцтва дзяўчат на Юря (Гродзеншчына), жанчынгаспадынь вечарам пасля за вяршэння ткання абыдзённага ахвяр нага палатна «намёту» (гл. Абы дзённік) перад Юрем (паўночны захад Мiншчыны). Удзельнiкi абходу, выключна муж чыны, арганiзоўвалiся ў гурты па ўзросту (дарослыя мужчыны, юнакi, падлеткi). Кожная група мела свайго «пачынальнiка»запявалу, «падхват нiкаў»харыстаў, музыку цi музыкаў, «механошу», абавязкам якога было не спяванне, а нашэнне «валачобна га» дароў, што атрымлiвалi В. за свае велiчальнавiншавальныя песнi гаспадару, гаспадынi, дарослым сыну i дачцы, бабцы. Дары часткова спажывалiся разам, часткова дзялi лiся памiж В. Песнi валачобныя над звычай цiкавыя, эпiчна разгорнутыя, багатыя этнаграфiчнымi рэалiямi, мiфалагiчнымi вобразамi, апты мiстычныя па настроі, жыццясцвяр джальныя. Выключная каштоўнасць гэтага помнiка духоўнай культуры беларусаў узмацняецца яшчэ i тым, што i сам валачобны абрад, i песнi ўяўляюць сабой рэалiзацыю iндаеў рапейскага мiфа пра знiкаючага бога ўрадлівасці (параўн. хецкага Тэле піну) i яго вяртанне i аднаўленне, абуджэнне заснулай разам з iм пры роды (С. Санько).