Интересные ссылки

Валатоўны

у беларускiх падан нях жанчыныасілкі, надзеленыя надзвычайнай сiлай. З культам В. у Беларусi звязаны шэраг геаграфiчных абектаў: Багатыр [ка] гара (Ра сонскi рн), Дароцiна гара (Дрысенскi рн), Дзявочая гара (Мсцiслаўскi, Валожынскi рны) ды iнш. На думку Э. Зайкоўскага, культ В. падобны да вобраза БагiнiМацi (Дзевы), «панес лай ва ўлонні сваiм». Але ў большасцi выпадкаў фальклорная традыцыя звязвае В. не са стваральнай (урад лiвасць, плоднасць, даброты), а з раз буральнай дзеяй, са стыхiяй вайны i адпаведна смерцi. Так, В., што жыла на гары блізу Расонаў, прыводзiць да згубы чужынскае войска; Дарота з Ас вейшчыны таксама «жанчынавой», якая «змагалася ў нейкую даўнюю вайну i загінула на гары». Тэма вай ны прасочваецца i ў паданнi, звяза ным з Дзявочай гарой блізу Мсцi слава, ды iншымі археалагiчнымi помнiкамi. Такiм чынам, вобраз В. можа ўзыходзiць да разбуральнай iпастасi БагiнiМацi, якая звязваец ца з дзiкунствам, ярасцю, вайной, злымi чарамi, што тлумачыцца пры належнасцю жаночага пачатку да стыхii хаосу. Беларускiя В. знаходзяць паралелi ў кельцкай (багiня вайны Морыган); германскай (ваяўнiчыя дзевыбагатыркi Валькiрыi i Дысы) i прускай мiфалогiях. Рэшткi культу В. прасочваюцца ў мiфалагiчных вобра зах пазнейшага часу: Стрызе, Плач цы i некаторых iншых.