Интересные ссылки

Валатоўкi

народная назва кур ганных могiльнiкаў. Найбольш па шырана на поўначы Беларусi i ў су межных раёнах Смаленшчыны, Пскоўшчыны i Усходняй Латвii. На зва ў асноўным супадае з арэалам рассялення крывiчоў. У некаторых ра ёнах Вiцебшчыны В. зрэдку назы ваюць старажытныя грунтовыя могiльнiкi. Найменне паходзiць ад слова «волат» персанажа беларус кай мiфалогii памерлага продка асiлка. Паданнi звязваюць В. з магi ламi паганскiх воiнаў, з закапанымi скарбамi, золатам, якое нарабаваў волат. Варыянтамi назваў зяўляюц ца Валатовачкi, Вiлатоўкi, Вiлаватка, Валотка, Напалеонаўскiя Валатоўкi, Калатоўкi, Малатоўкi, Талатоўкi ды iнш. Назва «Валатоўкi» зафiксаваная ў пiсьмовых крынiцах XVIXVII стст.