Интересные ссылки

Валасы

у міфапаэтычным плане гэта нябесны дождж, які абуджаў зямлю пасля першага веснавога гро му і апладняў яе, надаючы жыццё ўся му расліннаму свету. Шматлікія казкі, легенды, загадкі і замовы сведчаць, што В. зяўляюцца жыццядайным асяродкам, у якім злучаны фізічныя і духоўныя сілы чалавека, і адначасо ва яны ўяўляюцца самым актыўным каналам энергетычнага сілкавання ча лавека ад космасу. Адзначаная міфа лагема прадвызначыла прымхлівае стаўленне да В. з боку людзей і вы клікала да жыцця шэраг забаронаў і прадпісанняў, якіх трэба было тры мацца на працягу ўсяго жыцця. У пэўным сэнсе слова В. (перадусім іх наяўнасць або адсутнасць, іх стан, памеры, колер, упарадкаванасць або непрыбранасць) служылі тонкім інды катарам духоўнага сталення чалаве ка, дакладным вонкавым маркёрам яго сацыяльнага становішча, свед чылі пра ступень аддаленасці ад пер шапачатковага прыроднага стану і акультуранасці іх носьбіта. У час нараджэння дзіцяці ў нова народжанага выстрыгалі невялікую пасму В., упляталі іх у пупавіну і за копвалі ў чырвоным куце або пад па рогам хаты. Асабліва ўважліва ста віліся да В. першага пастрыгу ў дзень адналецця дзіцяці: іх маглі пускаць на ваду, спаліць на прыпечку, але часцей за ўсё захоўвалі за абразамі на пра цягу ўсяго жыцця. Цяжарнай жанчы не забаранялася стрыгчы В. на пра цягу ўсяго перыяду цяжарнасці, каб плод не перастаў развівацца. Пастрыжаныя В. збіралі ў торбач ку (маглі затыкаць у шчыліны ў сце нах хаты) на працягу ўсяго жыцця, а пасля смерці складвалі ў падушку і клалі пад галаву нябожчыку. Кожны выпаўшы В. падбіралі, накручвалі на палец і ў такім выглядзе хавалі, каб іх не падабраў чараўнік або птушка і не наслалі на іх гаспадара хваробу (гл. Валасень2). Шырока вядомая на Бе ларусі прыказка: «На Благавешчан не дзеўка косу не пляце, птушка гняз да не ўе». Лічылі, што В., падабраныя птушкай пасля вяртання з выраю і закручаныя ў гняздо, правакуюць хва робу каўтун. Па характары заплятання В. мож на было даведацца аб сацыяльным статусе іх носьбіта. Напрыклад, дзяў чаты насілі толькі адну касу, напярэ дадні вяселля яе маглі абрэзаць, а час цей распляталі і перапляталі ў дзве касы, якія ўжо ўкладваліся «куклай» або «гняздом». Жанчына не мела пра ва пакінуць хату і зайсці ў храм з не пакрытай хусцінай (наміткай) гала вой. У момант родаў косы распляталіся. Для мужчынскай паловы сямі В. таксама выконвалі важную ролю. Наяўнасць вусоў сведчыла пра пола вае сталенне і магчымасць стварыць сямю і прадоўжыць свой род. Толькі жанаты мужчына меў права насіць ба раду. На Навагрудчыне захаваўся ста ражытны звычай, які хутчэй за ўсё па пярэднічаў храмаваму абраду «звядзення свечак» у час вянчання. Хросная маці маладога выстрыгала пасму В. з галавы жаніха і нявесты і падпальвала гэты пучок, каб «злу чыць» навечна маладых. Сівыя В. былі сведчаннем сталага ўзросту і жыццёвай мудрасці. Адсутнасць В. лічылася прыкметай дябла (ідыёма «лысы чорт»). На Гомельшчыне захаваўся ціка вы звычай, які датычыў паводзінаў пастухоў. У перыяд ад Юря і да Казь мыДзямяна ім забаранялася стрыг чы В., каб каровы не разбрыдаліся, не губляліся ў лесе і каб іх не чапалі ваўкі. Вядома мноства забаронаў і рэгла ментацый, звязаных з вызначэннем найбольш аптымальнага часу пастры гу і катэгарычнай забаронай рабіць гэта ў пэўны час. Казалі, што В. нельга стрыгчы ў аўторак, пятніцу і нядзелю. Пры гэтым улічвалі і ня бесны фактар. Каб В. раслі хутка і іх было шмат, лепшым часам для стры жкі быў перыяд ад маладзіка да поўні. Нельга было стрыгчы В. у «міжыка лядзь» (паміж першай і трэцяй куццёй), іх не чапалі ў святочныя дні, асабліва на Iвана Галавасека. Забаранялася рас чэсваць В. на Раство, іначай усе Каля ды будзе балець галава або куры будуць разграбаць у куратніку ці на градах. У некаторых сітуацыях В. распус калі: у знак жалобы жанчыны так хадзілі да 40 дзён пасля смерці мужа, бацькі або сына. Каб лён быў валакніс тым і мяккім, жанчыны распускалі В., калі мялі лён. Непрыбранасць В. сведчыла аб вяртанні іх носьбіта ў першародны, адпрыродны стан. Так, асноўным пер санажам легенд пра Русальны ты дзень была русалка жаночая по стаць, утрапёная душа заўчасна загінуўшай дзяўчыны, якая выходзі ла з «таго» свету, свету продкаў, каб выбраць сабе пару («зашлакатаць» якога хлопца і павесці за сабою ў ваду). Характэрнай асаблівасцю воб раза русалкі былі доўгія распушчаныя В., што і сімвалізавала яе прыналеж насць да прыроднай стыхіі. В. неслі ў сабе сакральную родавую (міжпа каленную) інфармацыю. Доўга і ста ранна жанчыны расчэсвалі В. на Вялікдзень, бо былі перакананыя: колькі В. на галаве, столькі будзе ўну каў. А вось каб перасцерагчы чалаве ка ад сурокаў, на Грамніцы кожнаму з сямейнікаў бацька выпальваў на га лаве крыж асвечанай у храме грамні чнай свечкай. У мiфалогii i этнаграфiчных звы чаях таксама надавалася рытуальнае значэнне жаночай прычосцы. Ва ўкраiнскай мове выраз «волосом свiтити» азначае «быць дзяўчынай». Пра замужнюю жанчыну кажуць «во лосом засвiтила». Сузоре Валасыняў, Валасажараў (Пляядаў) называлi яшчэ «Бабы». У «Рыгведзе» сонечны прамень называецца «золатавало сым» (параўн. з паўночнавелiка рускiм «волосы солнца» промнi сон ца пры ўзыходзе цi заходзе). У беларускай мове гэтаму адпавядае вы раз «косы сонца» (словы «Ты хапаў за косы сонца» ў вершы Янкi Купалы «На смерць Сцяпана Булата», параўн. бел. дыял. косы «валасы»). У Сярэд нявеччы i нават пазней на ўсходзе Еў ропы лiчылася вельмi непрыстойным для замужнiх жанчын «свяцiць вола сам» (В. павiнны былi быць цалкам схаваныя пад галаўным уборам). У той жа час дзяўчаты хадзiлi з распу шчанымi В. Паводле беларускiх народных па веряў, пакуль дзяўчына цнатлiвая, да таго часу ў яе вялiкiя косы. Лiчыцца, што каса засцерагае дзяўчыну ад уся лякага лiха. Тым часам «у кожнай дзеўкi ў касе злосць сядзiць». Дзяўчы не нельга прычэсвацца i мыцца ўве чары, iначай яна выйдзе замуж за па стуха. Жанчыне ж нельга нiкому зпад галаўнога ўбору паказваць В., бо iначай «нячысты можа падкаснуц ца». Як вядома з этнаграфii, проста валосыя жанчыны ўвасаблялі Пят нiцу (пазнейшы заменнiк багiн Мокашы). Дзяўчына, згодна са звы чаем, распускае В. у час вяселля, пры чашчэння, а таксама В. распускаюць пры чараўнiцтвах i гаданнi.