Интересные ссылки

Валасень

валасяніца, гнойны нарыў у выглядзе празрыстага пухiра на пальцах, хвароба з глыбокiм мi фалагiчным падтэкстам, прычына якой бачылася ў пранiкненнi ў ар ганiзм мiфiчнага валасня. Неаднара зова падкрэслiваецца яго iнша светнае, нячыстае паходжанне: В. могуць зрабiцца конскiя валасы, што прабылi ў рацэ тры гады; валасы з кi нутага ў неадпаведным месцы каўту на або проста абыдзе кінутыя вала сы, якія птушка занясе ў сваё гняздо. У літоўцаў В. называўся «чортавым воласам», у рускiх вядомая назва «змеевец». I гэта пры тым, што рэаль ны вадзяны чарвяк зусiм няшкодны. Народнае разуменне прычыны хваро бы у семантыцы гэтых найменняў, што першавытокам сваiм маюць архетыпiчныя ўяўленнi пра змея. Працэс вылечвання скандэнсава ны ў формуле «валасы, iдзiце на ка ласы». Рытуальнае дзеянне палягала ў тым, што пры захаваннi адпаведных умоў праз каласы пралiвалася на хво рае месца гарачая вада. Потым на ка ласах знаходзiлi мноства скручаных валасоў. Iснавалі і іншыя спосабы пазбаўлення ад В. Для гэтага трэба было знайсці птушынае гняздо, у якім шмат валасоў, зварыць яго і гэтым ўзварам змываць В. тры дні запар да ўсходу сонца. Або трэба было рас тапіць у старым чарапку воск, дадаць туды свінога здору і алею, усё гэта добра перамяшаць і выліць на халод ную ваду. Калі сумесь расцячэцца па вадзе гладка, ёю мажуць хворыя мес цы, пакуль В. не прападзе.