Интересные ссылки

Вайдэлоты

святары ў свяцi лiшчах агню старажытных прусаў і лiцвiноў, абавязкам якiх было пры маць ахвяры, даглядаць вогнiшча, са чыць за календаром святаў, навучаць i даваць парады, а таксама апяваць на пахаваннях герояўнябожчыкаў, асаблiва на восеньскiм свяце казла. Адам Мiцкевiч у сваiх гiстарычна этнаграфiчных тлумачэннях да паэ мы «Гражына» цытуе сведчанне Сы мона Грунаў, якi ў XVI ст. трапiў на абрад казла ў Прусii i ледзь уратаваў сабе жыццё, прысягнуўшы не выда ваць таямнiцу паганскага абраду. «Пасля складання ахвяры стары В. пачаў апяваць дзейнасць даўнейшых герояў Лiтвы, пiша паэт, пера мяжоўваючы iх з маральнымi па вучаннямi i модламi. Грунаў, якi доб ра разумеў палiтоўску, сведчыць, што нiчога падобнага не спадзяваўся пачуць ад лiцвiна, такая гэта была прыгажосць i вымоўнасць». Заваяваў шы Прусiю i хрысцiянiзаваўшы яе, крыжакi выгналi з краю В., служак паганскiх культаў, захавальнiкаў на родных традыцый. Тым не менш яны ўсё ж сямтам у падполлi дзейнiчалi i стагоддзi пасля. Вайдэлоткi выкон валi такiя ж функцыi, як i В. Лета пiсныя звесткi сведчаць, што жонка вялiкага князя Кейстута была вайдэ лоткай, пакуль яе не выкраў князь i не ажанiўся з ёй, за што мог быць па караны смерцю. Аўдавеўшы, Бiрута княгiня зноў вярнулася да святарскай дзейнасцi пры вечным агнi.