Интересные ссылки

Вазiла

Канькбч, Та буннік, Хлйўнік, апякун коней, ан таганіст Кумяльгана. Як і апошні, меў падвойную прыроду: чалавечую і кон- скую, таму уяўляўся ў чалавечым абліччы, у чалавечай вопратцы (у су працьлегласць Кумяльгану, які быў парослы конскай поўсцю), але з конскімі вушамі і капытамі. Жыве В. пераважна ў хлявах, але абавязкова бывае і ў начных. У кожнага гаспада ра свой В., які ўсяляк даглядае гаспа даровых коней. У адрозненне ад Ку мяльгана, які падмешвае коням у корм атрутныя расліны, В. падмеш вае ім у пошар нейкую адмысловую траву, ад якой коні становяцца дужэй шымі. Iснавала прымаўка: «Вазіла па вязе», што значыла «коні самі да едуць». Захаваліся звесткі пра своеасаблівы спосаб ушанавання В. Пастухі ў начным забіваюць у зямлю даўгі шост і насоўваюць на яго конскі чэрап, спадзеючыся на дапамогу В. Падобная магічная практыка апіса ная ў скандынаўскіх сагах («Ён узяў арэхавую жардзіну і ўзняўся з ёй на скалісты мыс, звернуты да мацерыка. Эгіль узяў конскі чэрап і насадзіў яго на жардзіну»), але там служыла для нанясення камусьці шкоды. Пэўнае падабенства прыроды В. і Кумяльгана і іх апазіцыйнасць да зваляюць разглядаць іх у адным шэ рагу з такімі персанажамі індаеўра- пейскіх міфалогій, як ведыйскія Аш- віны, старагрэцкія Дыяскуры, ла- тышскі Усыньш, які меў пару сыноў, і бачыць у гэтых персанажах сляды архаічнай блізнечнай міфалогіі.