Интересные ссылки

Вадохрышча

Хрышчэнне, Кшчэнне, Богаяўленне, зiмовае свята народнага календара, дзень за вяршэння Калядаў (19 студзеня н. ст.). У каталiкоў пярэдадзень В. (6 сту дзеня) мае назву «Тры каралi». Най больш яскрава ўвасобiла культ вады. Хрысцiянская рэлiгiя звязвае В. з хрышчэннем Iсуса Хрыста Iаанам Хрысцiцелем на рацэ Ярдан i са зяў леннем усiх асобаў Святой Тройцы. На В. у храмах адбываецца асвячэн не вады, якую некалi бралi з блi жэйшай рэчкi (у гэты дзень усе вада святныя месцы называлiся «Ярданямi»), прасякаючы на лёдзе вялiкi крыж i фарбуючы яго бураковым сокам у ру жовы колер. Пры асвячэннi вады на Усходнiм Палессi ставiлi кругом ма ладыя ялiнкi, каб закрыць святую ваду ад усялякае нечысцi, а iх галiнкi потым падкладвалi пад квактух, каб было болей куранят, цi ўторквалi ў страху, каб туды не ўдарыў пярун. Ліхіх духаў на «Ярданi» адпужвалi таксама стральбою з ружжаў. Яшчэ з дахрысцiянскiх часоў верылi ў цуда дзейную моц асвечанай вады, захоў ваючы ў доме, як i асвечаныя купаль скія зёлкi: яе давалi выпiць хвораму; апырсквалi свойскую жывёлу адразу пасля ацёлу i перад першым выпасам; садовыя дрэвы, калi яны не давалi пладоў; поле перад сяўбою дзеля ўрад лiвасцi i каб вывесцi асот; новую хату перад засяленнем i гаспадарчыя па будовы; пчальнiкi i вуллi; труну пе рад тым, як пакласцi ў яе нябожчы ка, i выкапаны дол на могiлках. Найбольш уздзейнай лiчылася вада, узятая з трох, а яшчэ лепей з сямi «Яр даняў», дзеля чаго пасылалi людзей ў розныя месцы. Казалі, хто першы за чэрпне святой вады i вернецца дамоў, той першы збярэ з поля сваю збажы ну. Разабраўшы ваду, неслi яе дадо му, а потым паiлi з палонкi коней. Смельчакi купаліся ў палонцы да ўсхо ду сонца, каб цела было бялейшае i каб ачысцiцца ад грахоў. Пры адсутнасцi рэк цi азёраў бралi ваду з калодзежаў, апусцiўшы туды кры жык, зроблены з лучыны, якi потым вешалi на варотах ад малочных ведзьмаў (гл. Ведзьмы малочныя). Пяклi крыжыкi з цеста i елi iх. Напярэдаднi В. сяляне пераварочвалi вазкi i санi, бо ў гэты час нiбыта па вiнны прыходзiць вадзянiкi, каб за ўвесь наступны дзень, пакуль асвеча ную ваду не знясе плынь, вывезцi сваiх дзяцей, якiя могуць загiнуць ад апускання крыжа ў ваду. З асвечанай вады ўцякае i чорт, перасяляючыся на вярбу аж да яе асвячэння на Вербнiцу. На В. выконвалi розныя магiчныя дзеяннi i варажылi на гаспадарчыя справы: часалi лён, каб такiмi ж гладкiмi былi цяляты; лавiлi шапкамi i хвартухамi падкiнутую жменю гаро ху i па злоўленых гарошынах раз лiчвалi на колькасць ягнятаў, што на родзяцца сёлета; па дыме ад запаленай лучыны меркавалi, адкуль на весну трэба чакаць прылёту пча лiных раёў i, адпаведна, у якi бок раз варочваць вуллi; раскiдвалi перад ва дзяной куццёю па чатырох баках хаты жытнёвае зерне на багаты ўраджай. Варожачы на суджанага, пералiчвалi калы ў плоце («кол, калiца...»); з куц цёю ў роце беглi на вулiцу i пыталiся ў першага стрэчнага iмя. Iснавала шмат прадказанняў будучага на дворя i ўраджаю. Калi на В. сцюдзё на у жнiво будзе вельмi горача; хрышчэнскi снег абяцаў урадлiвы год, грыбное лета, але чакалася чарвiвая капуста. Калi на В. было цёпла, спа дзявалiся, што густа ўзыдзе збажына. Воблачнае В. прадказвала добры год, а калi на небе чыста, то i ў засеках бу дзе чыста. Малады снег, што выпаў у хрышчэнскую ранiцу, лiчыўся доб рым сродкам адбельвання палатна i лямцавання сукна. В. звычайна супа дала з самымi халоднымi днямi зiмы, пасля якiх год паварочваўся на лета: «Трэшчы не трэшчы, прайшлi Ва дахрэшчы. Не к Раству, а к Пятру!»