Интересные ссылки

Вадзянiк

Вадзяны, Вадзяны дзед, Внрнік, Амутнік, Ціхоня, дух, увасабленне разбуральнай, варожай чалавеку стыхii вады ў выглядзе мiфiчнага гаспадара канкрэтнага ва даёма. Паводле ўяўленняў беларусаў В. меў выгляд старога сярэдняга рос ту з даўгою клiнiстай барадою, глад кай iльсняной скурай i перапонкамi памiж пальцамi на нагах, што сiм валiзавала ягоную сувязь з воднай стыхiяй. У забагненых азёрах мог уяў ляць гарбатага i барадатага старога з нагамi i хвастом, як у каровы. Будучы агрэсiўным у дачыненні да людзей, В. мог «забiраць» тых, хто купаецца (асаблiва апоўднi i апоўна чы, на Купалле цi Iллю перыяды найбольшай актыўнасцi В.), тапiць чоўны, ламаць вадзяныя млыны. Ад нак В. мог быць i ўдзячным чалаве ку, калi той, напрыклад, укiнуў яго з сушы ў ваду i тым самым выратаваў яму жыццё. Тады В. усяляк спрыяў ва ўсiх справах, звязаных з вадой, асаблiва ў рыбалцы. Каб заручыцца падтрымкай В. у рыбацкай справе, трэба было заключыць з iм хаўрус: кiнуць нацельны крыжык у ваду i вы рачыся раднi, платай В. служыла душа. Асаблiва паслугамi В. ка рысталiся млынары, якiя ў якасцi ахвяры кiдалi ў плацiну млына жы вую курыцу або закiдвалi пад першы лёд сала цi сцягно свiннi. Па звест ках Я. Раманава, у Гарадзенскай губернi ў даўнiну маглi прыносiць у ахвяру нават жывых дзяцейсiрот. Гэтаксама маглi заключаць хаўрус з В. i пчаляры. Абярэгам ад В. лiчылiся попел, свiст, а таксама хлеб з мукi, змола тай на Купалле: зеўшы яго, чала век не мог патануць. Аднак, казалі, за крыўду, нанесеную В. чалавекам, мог адпомсцiць «сухапутны ня чысцiк». Жонкамi В. зяўляюцца дзяўча тысамагубкі, або русалкi , якiя нараджаюць «вадзянёнкаў». На пярэдаднi Вадохрышча В. вымуша ны прасiць цi красцi ў людзей санi, каб вывезцi i тым самым вырата ваць «вадзянёнкаў» ад смерцi ў хрышчонай вадзе. Кожны вадаём меў свайго В., ма гутнасць якога залежала ад памераў i небяспечнасцi ракi або возера. У тым выпадку, калi вадаёмы штучна злу чалi, В. гiнулi.