Интересные ссылки

Вада

у народных уяўленнях адна з асноўных касмiчных стыхiй (побач з зямлёй, паветрам i агнём). У многiх мiфалогiях, у тым ліку і ў беларускай, В. звязваецца з пачаткам стварэння Сусвету, дзе яна сiмвалiзуе Хаос. Згод на з этыялагiчнымі паданнямі, зямля была створана з пяску, узятага на дне першапачатковых водаў. У iндаеўра пейскай i балтаславянскай мiфа логiях В. дзелiцца на зямную i нябес ную. У зямных водах хаваюцца Змей цi пазнейшы чорт. Дождж як нябес ная В. пасылаецца Грымотнікам (Пе руном), якога пазней замянiў святы Iлля. У шэрагу мiфалогiй гаспадаром зямных водаў (крынiц, азёр) зяў ляецца працiўнiк Грымотніка. У ле гендах асiлак, якi перамог Змея, выпiў В. з азёраў. У той жа час у беларускiх вясновых песнях згадваецца пра адмыканне ўвесну святым Юрем (якi сумясцiў рысы як Грымотніка, так у пэўнай ступенi i яго працiўнiка) зямлi, тра вы, расы, В. В. у свядомасці беларусаў гэта ачышчальны сродак, без якога проста немагчымы пераход чалавека ў «той» свет (нябожчыка мыюць адразу пас ля смерці), а таксама вяртання душы ў «гэты» свет свет жывых. У бела русаў захаваліся два раўназначныя абрады далучэння немаўляці да ста туса паўнапраўнага супольніка іх гра мады. Першы раз гэта адбываецца на дзевяты дзень пасля нараджэння, а затым на саракавы у час хрышчэн ня ў храме. Тую ж ачышчальнапе раходную ролю выконвала В. і ў вя сельнай абраднасці. З вядром В. бацька абходзіў вясельны поезд перад адпраўкай у храм, з вядром В. сустра калі маладых, калі яны ўязджалі ў вёс ку, дома маладых вялі да калодзежа, дзе ім з аднаго вядра аблівалі ногі. Ачышчальная роля В. даволі вы разна захавалася ў каляндарнай аб раднасці. Час пачатку вялікіх дзён (Чысты чацвер) і час іх заканчэння (Купалле) суправаджаліся абрадамі рытуальнага купання або абмывання. А з другога боку час пераходу з вяс ны ў лета (Сёмуха) атрымаў назву «Граны тыдзень», на працягу якога ўшаноўвалі душы заўчасна пайшоў шых у «той» свет дзяўчатрусалак, месца пражывання якіх водная стыхія. Разам з тым В. мяжа памiж «гэ тым» i «тым» светам, шлях у iншасвет, месцазнаходжанне душ памерлых i нячыстай сiлы, што тлумачыцца су вяззю В. з пачатковым першабытным хаосам. Ушанаванне крынiц i азёр вядома на Беларусi з глыбокай стара жытнасцi. В. зяўляецца абавязковым элемен там у знахарскай практыцы, нось бiтам энергетыкi замовы. В. у замо вах супраць хваробаў i нячыстай сiлы надавалiся асабiстыя iмёны: Ульляна, Кацярына, Марына ды iнш. В. для за моў бралася толькі з крынiц, у месцы iх сутокаў i супраць цячэння. Най большай сiлай валодала «траянка» вада, узятая з трох студняў апоўначы. Уяўленнi пра В. як сiлу дэструкцыi i хаосу адлюстраваныя ў народных пе ракананнях пра iснаванне «мёртвых» крынiц, якiя забiраюць у чалавека сiлу i здароўе. Багiнi кахання, як правiла, абавяз кова маюць непасрэднае дачыненне да зямных водаў. Славянская Мокаш (i пазнейшая ПараскеваПятнiца, што яе замянiла), згодна з паверямі, мела дачыненне да калодзежаў, на агул да мокрых месцаў, а жаночая пара Вялеса (гл. Кацярына) лiчылася апякункай крынiц i рэк. У зямных водах жывуць некаторыя персанажы дэманалогii (Вадзянiк, русалкi). Сярод беларусаў асаблівай паша най карыстаецца В., набраная з трох, сямі ці нават дзевяці рэчак або кало дзежаў, а таксама В., у якой варыліся велікодныя яйкі, якой мылі хлебную дзяжу, іконы, якую пралілі праз рэ шата, адтуліну ад сучка ў смаліне. Гаючыя здольнасці набывае В., у якую апускалі лекавыя расліны, свя таянскія зёлкі, вугалькі са сваёй печы, медныя, срэбныя ці залатыя грошы. В. наагул у народных уяўленнях выс тупае як сінонім здароўя. Параўн., на прыклад, павере, што той, хто пер шы на Каляды прынясе В., то будзе здаравейшы за ўсіх цэлы год. В., пры несеная на Каляды з укінутай у яе срэбнай манетай мела незвычайныя ачышчальныя і гаючыя ўласцівасці, асабліва для чысціні твару. Пра тое ж сведчаць і каляднавелікодныя зы чанні: «Будзь здаровы, як В.!» Але трэ ба было пільнавацца, каб пры ўмы ванні на дол не ўпала ні кроплі, іначай увесь год у хаце будуць весціся блохі. Здольнасць В. адлюстроўваць i ўяў леннi пра яе сувязь з iншасветам вы значаюць яе шырокае выкарыстанне ў варожбах. Зямная В. мела цесную сувязь з В. нябеснай. Так, падчас засухi В., прынесеную з сямі крынiц, разлiвалi па ворыве з мэтай выклiкаць дождж. Уяўленнi пра В. як пра ачышчаль ную, гаючую сiлу шырока бытуюць i ў сучаснай беларускай вёсцы, пра што сведчыць наяўнасць вялiкай коль касцi святых крынiц i прошчаў. У га давым колазвароце хрысціянскай пас халіі існуе некалькі святочных дзён, калі асвечаную ў храме В. прыносілі дадому.