Интересные ссылки

Бяроза

у міфапаэтычнай мадэлі свету выступае як дрэваахоўнік і медыятар паміж светам жывых і све там памерлых; сімвалізуе жаночы пачатак і менавіта таму стала вы значальным атрыбутам шэрагу святочных рытуальнаабрадавых комплексаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту. Эпіцэнтрам рытуальных стасункаў моладзі з Б. быў час пераходу вясны ў лета, якому адпавядаў багаты цыкл траецкасёмушных святкаванняў. У гэты час кожная сямя аздабляла свой падворак і хату маладой зелянінай. Вароты, сцены хлява, дзверы ў хату, вуглы, сенцы былі ўпрыгожаны галін камі магічнаахоўнага дрэва. Б. ставілі і ў двары перад кожным ак ном хаты, што павінна было сімвалі заваць улучанасць кожнага з трох па каленняў сямі, якія жылі пад адным дахам, у чарговы кругазварот жыцця, у веснавы вір прыроднага абуджэння і росквіту. Бярозавыя гаі станавіліся ў гэты час месцам духоўнай ініцыяцыі дзяў чат перадшлюбнага ўзросту. У чацвер траецкага тыдня, на Сямік, яны збіра ліся гуртам і ішлі «завіваць бярозкі»: прыгіналі вяршаліны двух блізка ста ячых дрэў і папарна спляталі іх у вя нок, а затым выконвалі абрад кумлен ня кожная са сваёй сяброўкай праходзіла праз утвораную арку. Гэты рытуал і сімвалізаваў змену сацыяль нага статуса іх удзельнікаў. Акрамя таго, дзяўчаты пускалі на ваду бяро завыя вянкі, каб паваражыць пра свой далейшы лёс. У міфалагічных ле гендах русалка выходзіць з вады і гой даецца на Б. Бярозавы вянок выконваў ролю не толькі прадказальніка, але і засцера гальніка. Каб перасцерагчы кароў ад ваўкоў і паспрыяць іх малочнасці, па стухі завівалі вянкі і надзявалі ім на рогі. На Берасцейшчыне існаваў вя сельны рытуал: вяртаючыся зпад вянца, вясельны картэж праязджаў пад жывой бярозавай аркай, утвора най пераплеценымі вяршалінамі Б., што раслі паабапал дарогі. Гэты аб рад сімвалізаваў апошнюю прыжыц цёвую змену сацыяльнага статуса ма ладых, што ўступалі ў шлюб. Б. шырока выкарыстоўваецца ў на роднай медыцыне. Гаючымі здоль насцямі валодае сок Б., венік, чага грыб, які расце на Б.