Интересные ссылки

Бялун

адно з божышчаў бела рускага дахрысцiянскага пантэону. А. Кiркор лiчыў Б. (Белабога) гаоў ным богам у беларускай мiфалогii, прабогам, бацькам Перуна. Паводле ўяўленняў беларусаў XIX ст., Б. зрэд ку сыходзiць на зямлю ў выглядзе ста рога з доўгай белай барадою, у белым адзеннi i з кiем у руцэ. Б. паказваўся толькi днём, пры сонечным святле, i мог вывесцi вандроўнiка з дрымуча га лесу на дарогу. Таму iснавала пры маўка: «Без Белуна цёмна ў лесе». У час жнiва бог зяўляўся на нiвах i на ват дапамагаў жнеям. Як падавальнi багацця ён часам любiў i жартаваць. Зрэдку Б. паказваўся ў жыце з вялiкiм мяшком на носе. Убачыўшы добрага работнiка цi работнiцу, ён клiкаў ча лавека да сябе рукой i прасiў выцерцi яму нос. Як толькi той дакранаўся да носа, з мяшка раптам сыпалася зола та, i Б. знiкаў. Пра раптоўна разба гацелага шчаслiўчыка казалi: «Му сiць, пасябрыўся з Белуном». У заходнеславянскай мiфалогii, згодна з паведамленнем Гельмольда (XII ст.), сярод двух галоўных багоў быў блiзкi да Б. па iмю Белбог, якi ўва сабляў удачу i шчасце. Яму супраць пастаўляўся Чарнабог. Iмя беларуска га Б. утрымлiвае суфiкс ун, характэрны для iмёнаў мiфалагiчных персанажаў у шэрагу iндаеўрапейскiх народаў (параўн.: славянскае Пярун,