Интересные ссылки

Бусел

бацян, буська, шырока прадстаўлены ў беларускай мiфалогіі, паводле якой гэта чалавек цi анёл, па караны богам за цiкаўнасць: даруча ную яму торбу цi гаршчок з сабранымi там нячыстымi жывёлiнамiгадамi ён павiнен быў кiнуць, не развязваючы, у прадонне, ды не стрымаўся, развя заў паглядзець ды выпусцiў усiх тых жывёлак на зямлю. Ператвораны ў птушку, цяпер ён мусiць лавiць усё тое, што некалi выпусцiў, ачышчаць зямлю. Стаўшы птушкай, Б. цiснецца блiжэй да чалавека, селiцца побач цi нават на стрэхах хат, прыязны i ка рысны людзям, жыве сямейнай парай, служыць прыкладам сужонскай вер насцi. У варыянце мiфа, запiсанага А. Сержпутоўскiм ад казачнiка Азёмшы, апавядаецца, што чалавек не выканаў боскае даручэнне зза сваёй хiтрай i падступнай жонкi, што з цiкаўнасцi развязала той таямнiчы гаршчок i выпусцiла на зямлю ўсю нечысць. За гэта Бог ператварыў у птушак усю сямю. У тэксце Сержпутоўскага пад крэслiваецца, што колеры буслiнай афарбоўкі адпавядаюць колерам тра дыцыйнай беларускай вопраткi: белы, чырвоны, чорны старажытная ко лерная трыяда з глыбокiм сiмва лiчным зместам. Беларускi мiф блiзкi да класiчнага мiфа пра Пандору, толькi той у параўнаннi з беларускiм выглядае больш познiм, там у гарш ку Пандоры схаваны абстрактныя паняццi: няшчасцi, хваробы, людскiя звады і iнш. Б. для беларусаў святая птуш ка. Забiць Б. вялiкi грэх. Па Б. варажылi, якi будзе год: калi ён скiне з гнязда яйка добры год, хлеба купiш за яйка, калi птушаня благi, неўраджайны, хлеба не купiш i за дзiця. Дачыненні чалавека i Б. прыклад гарманiчнага суiснавання чалавека i дзiкай прыроды, якая становiцца свойскай: чалавек дапама гаў Б. будаваць гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, кладучы туды кавалкi жалеза, медзi. За гэта Б. магiчным чынам засцера гаў жыллё ад пажару або папярэдж ваў, што жытло спалiць пярун. Па крыўджаны Б. мог сам спалiць негасцiнную сялiбу, прынёсшы на яе галавешку, або занячысцiць кало дзеж, кiнуўшы ў яго гадзюку. I што ўжо само па сабе важна, Б. усведам ляецца менавiта як носьбiт нябесна га агню, як распарадчык i ахоўца яго, як апякун над iншымi нябеснымi стыхiямi, да прыкладу над ветрам. У час навальнiцы раiлi станавiцца пад дрэва з буслянкай, бо ў такое дрэва нiколi не ўдарыць маланка. Гэта i многае iншае сведчыць на карысць аднясення Б. да птушак бога Грымотнiка. У такiм кантэксце пра ясняецца нутраная форма дзiцячых заклiчак: «Бусел, бусел клёка, // Выбiў жабе (бабе) вока, // Валачыў, валачыў // I у боршч умачыў. Бусел, бусел кле кле, // Твая матка ў пекле. // Стаiць на вулiцы // У чырвонай спаднiцы. ...Твая матка ў пекле // Выламала ногу, // Пайшла па другую, // Выла мала i тую». Назiраем сюжэтную рэалiзацыю наступных матываў: 1) «мацi» Б. ка тэгарычна прылічаюць да нiзу, пек ла (параўн. яе чырвоную спаднiцу); 2) яна выяўляе прыкмету непаўна вартасцi «выбiтае вока», «вылама ная нага», чым роднiцца з хтанiчнымі iстотамі, надзеленымі рысамi мар гiнальнасцi. Падобная асiметрыя вынiк мяжы, якая звязана з сюжэт ным разгортваннем матыву звяржэн ня на зямлю «скiдвання Б. жанчы ны ў пекла». Iнтэрпрэтуючы ўсё вышэйсказанае, атрымлiваем: Б., якi мае непасрэднае дачыненне да бога Грымотнiка цi нават замяшчае яго, скідае на зямлю /у пекла/ «у боршч» жанчыну. Фактычна гэта простае паў тарэнне тэксту асноўнага мiфа, калi Грымотнiк у вынiку канфлiкту са сваiм антаганiстам зрынуў на зямлю дзяцей i жонку, якая падазравалася ў здрадзе. Семантыка вобраза Б. перадусiм выяўляецца з кола вераванняў, звя заных з прылётам гэтай птушкi на Звеставанне (Благавешчанне). Дзеян не з рытуальным печывам, прысвеча ным Б., i суправаджальныя заклiчкi дэманструюць судачыненне яго з вы шэйшай сакральнай iстотай, якая за бяспечвае ўраджайнасць на зямлi («Бусел, бусел, на табе галёпу, а мне дай жыта копу»). Разуменне Б. як апе куна i распарадчыка ўраджаем i даб рабытам, як iстоты, што «прыносiць» дзяцей, сцвярджае натуральнасць яго знаходжання сярод гурту калядоўш чыкаў. Светапогляднай глыбiннай се мантыкай вобраза Б. зявiлася суда чыненне з продкамi, замагiльным светам, што на больш познiм этапе дазволiла бачыць у гэтай птушцы ўва сабленне самога Бога. Гл. таксама Жаўна.