Интересные ссылки

Час у мiфе

Спецыфiчныя ўяўленнi аб тапалогii часу ў мiфе, мiфалогii, жыццi мiфалагiчнага чалавека. Для мiфалогii не ўласцiва ўяўленне аб часе як аб незваротнай, аднанакiраванай, абектыўна зададзенай зяве; мiфалагiчныя канцэпты часу наблiжаюцца да тэорыi адноснасцi з паняццем часу прасторы (у мiфалагiчнай прасторы час цячэ запаволена цi наагул не існуе), магчымасцi перамяшчэння ў часе (перамяшчэнне з часу прафаннага ў сакральны). Найбольш глабальная часовая парадыгма мiфа  цыклiчнасць: бясконцы паўтор перша пачаткова зададзеных вялiкiх i малых цыклаў  дня, года, касмаганiчнага цыкла,  якiя iнспiруюцца спецыяльнымi рэгенератарамi, што ўвасабляюць смерць старога i пачатак новага цыкла жыцця, неўмiручую плоднасць, жыццёвую патэнцыю.

Яны дзейнiчаюць у пэўныя ключавыя моманты (зiмнi, летнi сонцаварот, пачатак вясны), тыпалагiчна звязаныя з багамi, што памiраюць i ўскрасаюць (Мардук, Асiрыс, Адонiс, Аттыс, Дыянiс) i прадстаўленыя на Беларусi гуканнем вясны, пахаваннем i адраджэннем Ярылы, Сёмухай, шанаваннем Лады, купальскiмi i каляднымi абрадамi (асаблiва тымi, дзе ёсць пудзiла). Разам з тым у беларускай традыцыi прысутнiчае i лiнейны час у бiблейскай iдыялагеме; аднак у тутэйшых мiфах канечная фаза хрысцiянскай гiсторыi свету iншы раз трактуецца як цыклiчнае вяртанне ў рай. Цэнтральнае паняцце мiфалагiчнага мыслення  мiфiчны час адвечны, нерухомы, калi былi створаны космас, зямля, яе ландшафт, фаура, флора, людзi, калi дзейнiчалi цi ўзнiклi багi, дэмiургi, першапродкi, героi, усталявалiся архетыпiчныя мадэлi абрадаў, рытуалаў, паводзiн. Гэты час шырока прадстаўлены ў касмаганiчных, антрапаганiчных, астральных беларускiх мiфах i ахоплiвае эпоху ўтварэння зямлi, першых багоў  Перуна,  Ярылы, а таксама Жытняй Бабы,    Купалы, Жыценя, Раю ды iнш.; гэта час, калi дзейнiчалi волаты, па зямлi хадзiў бог, адбывалiся глабальныя мiфалагемныя падзеi: бойка Перуна са змеепадобным працiўнiкам, выгнанне з неба нячысцiкаў на чале з сатаной i да т. п. Гэтыя падзеi належаць да «вялiкага», «першаснага» мiфалагiчнага часу. Разам з тым шэраг мiфаў распавядае аб генезiсе рэчаў, што адбываўся пры ўдзеле ўжо створаных у вялiкi мiфалагiчны час персанажаў (утварэнне бярозы, вярбы, зязюлi, каменняў). Такiя iстоты, падзеi iснуюць у «малым», «другасным» мiфалагiчным часе, яны ў меншай ступенi сакралiзаваныя, асаблiва калi непасрэдна не звязаныя з боскiм умяшаннем. Адпаведна мiфалагiчнаму ўяўленню аб часе чалавек мiфалагiчнага грамадства жыў нiбыта ў двух вымярэннях: часе «прафанным»  г. зн. звычайным, дзе быў лiнейны час, будзённае жыццё, старэнне i смерць, i часе «сакральным», цi мiфалагiчным, дзе часу не было i куды ён трапляў, выконваючы абрады, рытуалы, iмiтуючы мадэлi гераiчнага жыцця, i дзе ў iншым, пазбаўленым хады часу вымярэннi адвечна iснуюць багi, першапродкi, героi. Наагул, для мiфалагiчнага мыслення, тэксту мiфа ўласцiва своеасаблiвая часовая дваiстасць: падзеi ў iх разгортваюцца на дыскрэтных лiнейных адрэзках, якiя ў рэшце рэшт утвараюць цыкл цi, дакладней, часавую пятлю.