Интересные ссылки

Брат

кожны з сыноў у дачыненні да iншых дзяцей гэтых жа бацькоў. У бе- ларускай традыцыi роля Б. вялiкая ў вясельнай абраднасцi. Калi няма ў ма ладых братоў, то iх замяняе блiзкi родзiч. Меншы Б. расчэсвае нявесце касу, вядзе маладую на пасад, рас сцiлае кажух на лаве, у яго жанiх куп ляе месца за сталом. Б. маладой вязе куфар з пасагам i атрымлiвае выкуп за яго ад маладога. У некаторых мясцiнах з боку жанiха павiнны прысутнiчаць два браты большы i меншы. Большы Б. пры кожным па клоне жанiха здымае з яго шапку i трымае над галавой. Меншы Б. слу жыць яму сябрам. Большы Б. павiнен трымацца з левага боку, а меншы з правага.