Интересные ссылки

Босы

разуты, прыкмета чалавека, якой у народнай культуры надаецца то станоўчая, то адмоўная семанты ка. Разуменне ступнi як мяжы, той кропкi, якая наўпрост злучае чалаве ка з нiзам, з iншасветам, актуалiзуе неабходнасць выканання пэўных ры туалаў менавiта босымi: босыя дзяў чаты суправаджалi «Куст», дзецi аббягалi хату на Саракi, мялi на Бла гавешчанне ды iнш. Здыманне абут ку забяспечвала максiмальна поўнае далучэнне да звышнатуральнага. З другога боку, разутасць разумелася як негатыўная прыкмета. Паўсюль у на родных тлумачэннях бачыць сябе ў сне разутым азначала смерць бацькоў, галечу, страту. Шырока распаўсюджа на забарона хадзiць абутым аднанож, бо памрэ адзiн з бацькоў цi прыйдзе хвароба. Разам з тым успрыманне ня божчыкаў як заўсёды абутых, што i забяспечвала iх вяртанне ў пэўныя тэрмiны, вызначыла пахаванне ча радзеяў, забойцаў i пад. босымi, каб унікнуць iх «хаджэння». На Палессi басата цi паўабутасць лiчыліся прык метай прыналежнасцi да нячыстай сiлы на Юреў дзень ведзьма зяў лялася на папасе ля кароў босай цi ў абутку з развязанымi шнуркамi. На туральна, прыкмета Б. знаходзiлася ў самай шчыльнай сувязi з сiмволiкай ног (гл. Нага). Ногi, як атрыбут нiзу, захоўваюць яго асноўныя якасцi: увасабляюць жыццё i плоднасць, а так сама судачыняюцца з хтанiчнай, тага светнай прасторай i яе насельнiкамi. Таму ногi абавязкова прыкрываюць, i разуванне магчымае толькi ў «сваiм», родным месцы, або ў рыту альназнакавых кантэкстах.