Интересные ссылки

Божая бародка

кунашка, раслiна забалочаных лугоў, пушыца, якая замест кветкi выпускае пучок снежнабелых валокнаў накшталт бе лай барады. Абедзве назвы «божая бародка» i «кунашка» з розных бакоў падкрэслiваюць асаблiвасць раслiны: кунашка (вiдаць, па падабенстве з футрай куны) мяккасць, пушыс тасць, Б. б. па падабенстве да аблiчча iдэальнай iстоты чысцiню i белiзну. Хоць асобнага мiфала гiчнага падання не занатавана, але назва паказвае на мiфалагiчнае вы лучэнне раслiны, калi яно названа з азначэннем «божы» (параўн. божая кароўка, божае дрэўца i iнш.). (Паводле паведамлення жыхаркi Мя дзельскага рна.)