Интересные ссылки

Бог

(ст.перс. baga; ст.iнд. bhaga у першасным значэннi «ўдача», «доля»), адзiн з персанажаў cла вянскага дахрысцiянскага пантэону, у кнiжнацаркоўнай традыцыi вяр хоўная сутнасць, надзеленая вышэй шым розумам, абсалютнай даскана ласцю i ўсемагутнасцю. Творца неба i зямлi, пачатак адвечны, духоўны i бесцялесны. Слова Б. складовае у найменнях славянскiх багоў (Чарна бог, Белабог, Дажджбог). Спiс па ганскiх багоў, адлюстраваны ў пiсь мовых крынiцах, склаўся досыць позна, але ў мiфалогiях самых роз ных народаў можна знайсцi перса наж, якi зяўляецца стваральнiкам Сусвету i бацькам багоў, належыць да першага iх пакалення (Уран у грэ каў, у нейкай ступенi Кронас у тых жа грэкаў, Сатурн у рымлянаў, Пра джапаці ў індаарыяў ды інш.). У балцкiх народаў самымi старажыт нымi i галоўнымi з багоў былi Dievas у лiтоўцаў, Dievs у латышоў i Deiws Okopirms у прусаў (гл. Акопірнас). Гэтыя iмёны вярхоўнага Б. пахо дзяць ад i.е. тэрмiна *deiuos, якi абазначае Б. наагул i звязаны з аба значэннем светлага дзённага неба. Qeь Балцкi Diеvas стаiць над усiмi багамi i ёсць стваральнiкам Сусвету i лю дзей, але звычайна ён пасiўны i не ўмешваецца ў падзеi. Dievas жыве на небе i зяўляецца бацькам багоў. Паколькi беларускiя касмаганічныя паданнi пра стварэнне Сусвету Б. практычна нiчым не адрознiваюцца ад лiтоўскiх i латышскiх, то можна меркаваць, што гэты пласт мiфалогii захаваўся ў беларусаў ад іх балцкіх продкаў. У беларускiх паданнях стваральнiк свету называецца Б. Паколькi гэтае слова паходзiць ад індаiранскага *bhaga, ёсць падставы лiчыць, што для азначэння вярхоўнага божышча першапачаткова ўжывалася iмя ад i.е. *div, якi абазначае свяцiць, ззяць. У старажытнаiндыйскай мiфа логii быў бог неба Дзьяус (Dyбus), у этрускаў бог Месяца Tiv, у старажыт ных грэкаў ZЭхт, у германцаў бог Tiw, Tiu, у iранскай мiфалогii дэвамi звалi ліхіх духаў. Яшчэ ў 1874 г. А. Гiльфердынг вы казаў думку, што славяне cваё вяр хоўнае божышча (адначасова бог неба) называлi проста Б. i, верагод на, таксама Сварогам (ад санскр. svarga «неба, рай Iндры»). Гэты вяр хоўны Б. быў вышэй за Перуна, але пад уладу апошняга аддаў зямны свет. А. С. Фамiнцын да вярхоўных багоў залiчваў Сварога, Перуна i Вяле са. I. Агiенка (мiтрапалiт Iларыён) так сама звярнуў увагу, што ў дамове кня зя Iгара з вiзантыйцамi (944945 гг.) пра магчымых парушальнiкаў сказа на: «Да будеть клят от Бога и от Пе руна», а ў дамове з вiзантыйцамi Свя таслава (971 г.): «Да имеем клятву от Бога, в его же веруем, в Перуна, и в Волоса, скотья бога». У гэтых двух выпадках выраз «от Бога» мог даты чыць не абавязкова хрысцiянаў, а як раз язычнiкаў. Трэба мець на ўвазе шматлiкiя прыклады, калi кожны з Б. мае не адно iмя, а некалькi, што ўжывалiся ў якасцi эпiтэтаў. У народнай традыцыi Б. звычай на ўяўляецца ў выглядзе сiвога ба радатага старога, якi жыве на небе i часам вандруе па зямлi адзiн або ў суправаджэннi святых (св. Мiколы, Пятра цi iнш.). У беларускiм фальк лоры распаўсюджаны сюжэты, па водле якiх Б. навучае людзей, засце рагае iх ад бяды, здзяйсняе цуды i прароцтвы, але можа i караць людзей за парушэнне iмi маральнаэтычных нормаў (пянства, пыхлiвасць, скнар лiвасць i да т. п.). Адначасова Б. зма гаецца з нячыстай сiлай (асаблiва Чортам) у асноўным з дапамогай Перуна. У народным успрыманнi Б. супрацьпастаўлены чалавеку, якi смяротны i пасля смерцi аддае Б. сваю душу («аддаць Б. душу» памерцi). Б. жыве на небе (сёмым, вышэйшым небе), а чалавек (людзi) на зямлi i таму супрацьпастаўленне «нябесны зямны» iдэнтычнае су працьпастаўленню «боскi чалаве чы». Дзеяннi Б. звычайна адбываюц ца ў гэтак званыя «мiфалагiчныя часы», «калi людзi не былi такiя грэшныя», «калi жытнi колас быў ад зямлi» i г. д. Полiтэiстычнае ўспры няцце свету выяўлялася ў беларусаў XIX пачатку ХХ ст. у найменнi ўсiх святых багамi. Абразы ў хаце назы валіся «багі». Iмя Б. часта выкарыс тоўвалася пры клятвах i бажбе. Гл. таксама Дзіевас.