Интересные ссылки

Боб

як i iншыя стручковыя, у мно гіх народаў Еўропы быў асноўным харчам разам са збожжам i таму ады грываў у мiфапаэтычнай свядомасцi значную ролю. Магiчнае выкарыс танне Б. i фасолi звязана з ар хаiчнымi ўяўленнямi аб iх як пры станiшчы душ памерлых. У сувязi з гэтым людзi iмкнулiся з дапамогай Б. звязацца з «тым», замагiльным све там. Адсюль выкарыстанне яго ў ва рожбах, рытуальных бяседах у час каляндарных свят. Характэрная прымета множнасцi ў бабовых абумовiла выкарыстанне iх у магii ўрадлiвасцi i адпаведна семантыку плоднасцi, што датычыць як рытуа лаў заклiнання ўраджайнасцi нiвы i прыплоду жывёлы, так i звычаяў, звязаных з працягам роду чалавеча га. Б. разам з гарохам рассыпалi па хаце на Каляды, дадавалi яго ў гус тую кашу, каб гэткiмi густымi ўзышлi пасевы. Менавiта Б. сярод стручко вых надаецца роля замяшчаць сабой дрэва Сусветнае у казках з бабiнкi вырастае вялiзная сцяблiна, па якой герой трапляе на неба.