Интересные ссылки

Блiны

печыва, якое ў народнай традыцыi ўваходзiла ў шэраг абрада вых комплексаў i звязвалася з iдэяй ахвяравання продкам. Таму рытуаль нае спажыванне Б. характэрнае най перш для памінальнага абраду. У час пахавання першы гарачы Б. прызна чаўся самому памерламу, Б. неслi за труной i пакiдалi на магiле. На Мас ленку Б. клалi на акно, каб продкi сiлкавалiся парай, а на Змiтраўскiя Дзяды на Магiлёўшчыне Б. збiраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалi «дзяды». З Б. у руцэ гас падар клiкаў Мароза на калядную вя чэру; пры першым выгане жывёлы Б. неслi пастуху, якi пагражаў: «Хто не дасць блiнца здохне аўца». Б. на даецца семантыка медыятыўнасцi, i ў якасцi пасярэднiка памiж рознымі светамi ён уваходзiць у склад шмат лiкiх варожбаў пра замужжа: з iм на галаве iшлi на вулiцу i пыталiся iмя першага сустрэчнага мужчыны; з Б. беглi пад акно да суседзяў i чакалi слоў накшталт «сядзь» цi «iдзi»; iшлi з пер- шым Б. на сметнiк i прыслухоўвалiся да брэху сабакi ды iнш. Б. як мучная страва характарыза- валіся i прадукавальнай сiмволiкай на куццю першы Б. неслi авечкам, каб яны цэлы год былi здаровыя. Часам даследнікi ў круглай форме Б. бачаць увасабленне сонца i тлумачаць спа- жыванне Б. на Масленку як сiм- валiчны акт ушанавання «маладога» веснавога сонца i далучэння да яго жыватворнай моцы. У калядных песнях знаходзім вы разнае проціпастаўленне Б. каляд ных і мікольскіх: першыя «Б. лад ныя» або «Б.ладачкі», другія «не такоўскія», што звязана з апазіцыяй піліпаўскага посту і яго завяршэння на першую куццю. Iстотна адзна чыць, што зрэдзьчас гэтая апазіцыя набывае свой сэнс адно ў складзе тры яды: Б. калядныя мікольскія ва сільскія (апошнія «Б. блізкія»).