Интересные ссылки

Агонь

адна з першасных стыхій, якая ўдзельнічала ў акце стварэння свету, у міфалагічных уяўленнях продкаў супрацьстаіць вадзе. Па ад ной з версіяў, А. упершыню трапіў на зямлю разам з Перуном. Бог пас лаў яго на зямлю, каб пакараць чор та, які спакусіў першых людзей све ту Адама і Еву. Чорт схаваўся за ясенем, а Бог перуном запаліў яго. З таго часу людзі пачалі разводзіць А. і карыстацца ім. А. мае амбі валентны характар: ён можа сагрэць і накарміць («справядлівы», «свой скі»), а можа і знішчыць, спаліць («чортаў агонь»). Асаблівай павагай карыстаўся «жывы» А., які здабывалі шляхам трэння двух драўляных брускоў. Iм падпальвалі саламянае пудзіла на Масленку, распальвалі купальскае вогнішча (гл. Купалле). На Вялік дзень тушылі «стары» А., а праз тры дні ў двары распальвалі такім чы нам новы, «малады». Другі раз гэты ж абрад паўтаралі на Багача, Сямё на або Узвіжанне, калі спраўлялі Жаніцьбу коміна. «Жывым» А. распальвалі вогнішчы з двух бакоў вёскі, каб засцерагчы жывёлу ад эпі дэміі. Сімволіка А. шырока вы карыстоўвалася ў вясельнай і паха вальнай абраднасці. Як надзейны ачышчальны сродак ён павінен быў знішчыць усе падробы ведзьмакоў супраць маладых, таму перад тым як вясельны поезд уедзе ў двор, у ва ротах палілі стары саламяны сноп. Калі ў сямі паміраў чалавек, то сле дам за труной у гаршку неслі гара чыя вугалькі, якія бралі з печы ў хаце памерлага. Гаршчок з вугаль камі пераварочвалі і ставілі на магі лу. На Беларусі вядомы звычай «грэць нябожчыка». На другі або на трэці дзень пасля пахавання ў два ры памерлага спальвалі стружкі, якія засталіся пасля габлявання до шак для труны. Стаўленне чалавека да А. як да жывой істоты, якая можа і дапамаг чы, і пакараць, паслужыла асновай для ўзнікнення цэлай сістэмы рэг ламентацый паводзін у дачыненні да яго. Забаранялася пляваць на А. («будзе вогнік або ўвесь рот і язык абсядуць балячкі»), нельга было за ліваць А. вадой, трэба было дачакац ца, каб сам дагарэў і патух. Катэга рычна забаранялася пазычаць А. чужым людзям і асабліва ў вялікае свята. Каб засцерагчы сваё жытло і гаспадарку ад «перуновых стрэл», на ліштве, над уваходам або на «каньку» хаты выразалі або маца валі разеткі з выявай знака Перу на. Гл. таксама Зніч, печ, свечка.