Интересные ссылки

Чартапалох

Вельмі калючая расліна, якая выкарыстоўвалася ў якасці апатрапея. Дымам Ч. абкурвалі напалоханых дзяцей. Абкурваліся і дарослыя, каб засцерагчыся ад розных  хваробаў. Ч. лічыўся больш лёгкім сродкам, чым, напрыклад, атрутны блёкат, ад якога можна было і памерці. Апатрапеічныя ўласцівасці Ч. адбіліся і ў самой яго назве і звязаныя, апрача фармакапеічных якасцяў, з яго вострымі, жорсткімі калючкамі.