Интересные ссылки

Благавешанне

Дабравеш чанне, Звеставанне. Дата Б. вызна чана шляхам адымання ад дня нара джэння Iсуса Хрыста 9 месяцаў. У беларускай традыцыi абраднасць Б. адлюстроўвае былыя культы мядзве дзя i змяi. Iх першае веснавое зяў ленне, а таксама прылёт бусла ад ной з iпастасяў абагоўленага продка судачыняецца з «родамi» зямлi (па водле паверя, зямля да гэтага часу цяжарная). Веснавыя абрады i песнi сведчаць пра першыя роды маладых жанчын, што выпадалі на гэты час. Семантычнай дамiнантай Б. ёсць iдэя пачатку, нараджэння, што найперш стасуецца з яго блiзкасцю да Новага года па былым часалічэнні, што вы значыла і абрады ачышчальнага i прадукавальнага характару, а такса ма матыў прысутнасцi нячыстай сiлы. Асобныя мазаiчныя дадзеныя беларускiх вераванняў укладваюцца ў агульную карцiну, якая iлюструе мiф пра барацьбу Грымотнiка з ад ным з татэмных продкаў, дзеля чаго запальваўся агонь. Гэтыя два асноў ныя семантычныя вузлы Б. куль ту агню i культу продкаў звяза ныя з рытуаламi дня веснавога раўнадзення. Далучэнне Б. да не спрыяльных, нешчаслiвых дзён (на Палессі на Б. забаранялі не толькі што сеяць, але і чапаць насенне, падкладваць яйкі пад курыцу і пад.) магло ўзнiкнуць на падставе паступо вай iнтэрпрэтацыi архаiчнага сэнсу адпаведных абрадаў хрысцiянскай культурай, а затым ператлума чэннем яе догматаў народнай свядо масцю, якая поўнiцца ў беларусаў язычнiцкiм сэнсам.