Интересные ссылки

Берда

дэталь ткацкага варштата, з дапамогай якой раздзялялі ніткі асновы. Вострыя зубы Б. абумовілі яго апатрапейныя рысы: Б. падкладвалі пад калыску дзіцяцi. Мноства зубоў абядноўвае Б. з іншымі прадметамі з прадукавальнай семантыкай. На яго вытворчай функцыі заснаваны звы чай класці Б. пад ногі карове ў час пер шага выгану, «каб дадому прыбiвалася». Б. забаранялі перавозіць на кабыле, «бо тая б кабыла была ўжо няплодна», Б. ніколі не пераносілі «голага», а абмот валі яго, як і іголку, грэбень, пасмачкай лёну. Б. не аддавалі з дому пасля заходу сонца, а то не будзе радзіць лён, не пакі далі на ноч на вуліцы, цяжарная жан чына асцерагалася сустрэчы з суседкай, што несла Б.: баялася, што дзіця наро дзіцца худым ці рабым.