Интересные ссылки

Барыс i Глеб

прысвятак у народ ным календары (адзначаўся 6 жніўня н. ст.). Знаменаваў надыход жніва: «Барыс і Глеб паспеў хлеб». З пры чыны сугучнасці святы Глеб успры маўся ў якасці апекуна хлеба. У на родных песнях паведамлялася: «Святы Барыс снапы зносіць... бабкі злічаець». У гэты дзень забаранялася рабіць цяжкую працу: «На Барыса за серп і косу не бярыся». Лічылася, што парушальнікам гэтай забароны па гражала калецтва, а жывёле, якая ела скошанае ў гэты дзень сена, хваро ба і нездаровы прыплод; скіданыя ў гэты дзень стагі маглі быць спаленыя маланкаю, тое ж чакала пуню ці гум но са звезенай у гэты дзень збажыною. На Б. і Г. асцерагаліся дажджу з на вальніцаю, гэты ж дзень лічыўся апошнім днём купання.