Интересные ссылки

Баран

Б. характэрны для многіх народаў. На тэрыторыі Усход няй Еўропы пахаванне чарапоў Б. (казлоў) у курганах (Гнёздава, Чарні гаў) звязваецца са скандынаўскім звычаем. На тэрыторыі Беларусі ча рапы Б. (казлоў) выяўлены побач з касцяком чалавека ў курганных паха ваннях блізу в. Шо, Залеські, Чарне вічы (Глыбоцкі рн Віцебскай вобл.). Iснуюць шматлікія павері аб бе лых баранчыках (козліках), якіх ба чаць апоўначы на курганах. Вядомы культавыя камяні, звязаныя з Б.: блізу в. Гудзеняты (ур. Баранішкі) Iўеўскага, у г.п. Мір Карэліцкага р наў. Пра Барашкаў камень блізу в. Гудзеняты ёсць паданне, згодна з якім у час шведскарускай вайны салдаты на камені смажылі Б. Пасля прыняц ця ежы шмат шведскіх салдат аслеплі, яны блукалі вакол каменя і гінулі ў багне. Вядомы абрады ахвярапрыношан ня Б. Блізу в. Рэчкі Шаркаўшчын скага рна ў сярэдзіне ХIX ст. у ноч на Дзяды збіраліся старыя сяляне, прыводзілі казла або Б., распальвалі на цвінтары агонь, рэзалі жывёліну, варылі і ў капліцы з абрадавымі пес нямі рабілі памінальную вячэру. Свя та з вогнішчамі ў гонар Б. адзначалася на гары каля в. Варганы Докшыцкага рна (гл. Гара Варганская). Дас леднікі звязваюць культ Б. з культам урадлівасці.