Интересные ссылки

Барада

у народнай культуры за мяшчае сабой мужчыну i ўвасабляе жыццёвую сiлу, рост, урадлiвасць. Часта Б. выступае як атрыбут Бога, а таксама як неабходная прыналеж насць духаў i багоў плоднасцi. У бе ларусаў Палявiк уяўляўся гаспадаром поля ў выглядзе старога з Б. з кала соў. Цiкава, што такiя тыпова жано чыя багiнi, як вавiлонскаасiрыйская багiня кахання Iштар i грэцкая Аф радыта малявалiся часам таксама з Б. Гэта можна растлумачыць толькi тым, што ў названых багiнь раней былi больш шырокiя функцыi яны былi багiнямi ўрадлiвасцi. На думку Вяч. Ус. Iванава асаблiвае значэнне мела Б. Грымотнiка, што ўскосна ад люстроўвалася ў фальклорных фор- мулах, якiя стасуюцца да «барады Iллi»; тады практыка «завiвання Б.» дазваляе рэканструяваць «архаiчную форму абраду, калi чалавеку, якi сiмвалiзаваў мужчынскае антрапа морфнае боства, прыстаўлялi бараду, зробленую з адпаведнага злака». У дапятроўскай Расii галiць Б. не было прынята, а калi пры Пятры I баярам Б. сталi сiлком абстрыгаць, iх захоўвалi, каб быць пахаваным з ёй i паказаць на тым свеце гаспадару замагiльнага царства святому Мiколу. Iснавала рускае павере, што калi ведзьмаку абрэзаць Б., то ён пазбавiцца чарадзейнай сiлы. У Кiеўскай Русi вырыванне цi аб стрыганне Б. лiчылася адной з самых цяжкiх зняваг. Паводле летапiсу, княскi ваявода Ян Вышацiч рас парадзiўся вырваць бароды паганскім волхвам. У той жа час на мiнiяцюры Радзiвiлаўскага летапiсу, якая iлюс труе забойства князем Глебам Свята славiчам волхва, апошнi паказаны з паголенай Б. У «Жыцii», прысвеча ным тром вiленскiм пакутнiкам XIV ст., гаворыцца, што лiцвiныпаганцы галiлi Б. i коратка стрыглiся, у адроз ненне ад барадатых i доўгавалосых хрысцiянаў. Кiеўскi князь Х ст. Свя таслаў Iгаравiч, апiсанне аблічча яко га было зроблена вiзантыйскiм аўта рам, таксама не насiў Б. На тэрыторыi Беларусi вядомыя знаходкi брытваў у дахрысцiянскiх курганах i на паселi- шчах (напрыклад, у арэале культуры ўсходнелiтоўскiх курганоў). Не вы- ключана, што распаўсюджанне звы чаю насiць Б. адбылося пасля пры няцця праваслаўнай разнавiднасцi хрысцiянства, пад уплывам указан няў Старога Запавету. Кансерватыў ная плынь юдаiзму забараняе не толькi галiць, але i падстрыгаць Б. У адрозненне ад праваслаўнага ўсхо ду Еўропы звычай насiць Б. значна менш быў распаўсюджаны на каталiц кiм Захадзе. Б. у беларусаў лiчылася шчаслiвай прыкметай, бачным сiмвалам пры хiльнасцi боства («на курчавай ха зяiна барадзе раi рояцца, мяды пло дзяцца»). З другога боку, Б. мужчыны мела такiя ж абарончыя, ахоўныя функцыi, як i дажынкавая «барада». Пастух ад першага дня сваёй працы да Дзядоў мусiў не галiцца, бо ягоная Б. была засцярогай ад ваўкоў i iншых няшчасцяў ягонай працы. У казках вядомы сюжэт, калі волас, вырваны з барады, становіцца цуда дзейным памочнікам героя. Да нашых дзён захавалася павере: калі сустрэ неш чалавека з доўгай сівой барадой, абавязкова дакраніся да яго будзе шанцаваць у жыцці.