Интересные ссылки

Балотнiк

самы пачварны з усіх нячысцікаў, якія жывуць у балоце. Ён уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым плас це гразі, да якой наліпла ў беспарад ку багавінне, мохавыя валокны, смаў жы, жукі і іншая вадзяная жамяра. Б. не здольныя да пяшчоты і ласкі. Па нурыя, няўклюдныя, нерухомыя, яны жывуць поруч са сваімі братамі Баг нікам і Аржавеннікам, а таксама Лознікам (Лазавіком), дапамагаюць адзін аднаму пераследаваць ахвяру чалавека ці свойскую жывёлу. Пры гожымі вобразамі і гукамі яны за маньваюць ахвяру, якую пад зваблі вай раслінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ства лах лазняку, пачынае тануць, ня чысцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе. Паверхня баг ны сыходзіцца, не пакідаючы слядоў пагібелі. Усе разнавіднасці нячысці каў, што жывуць у балоце, не баяцца грамовых стрэлаў, якія трацяць смя ротную сілу ад судакранання з павер хняю. Найвялікшая небяспека асушэнне балота каналамі. Калі сы ходзіць вада, нячысцік гіне, не ў стане выбрацца, і жытло робіцца яму магі лаю. Парэшткі Б. зліваюцца з зямлёю і служаць угнаеннем адным нячыс цікам робіцца меней, бо ўсе яны веч на самотныя кавалеры. Б. цешыцца раслінным і жывёльным жыццём на паверхні свайго жытла. Раніцою і ўве чары ён крычыць на розныя галасы: раве, як птушка бугай, крача пака чынаму, булькоча, нібы цецярук, каб завабіць паляўнічага ці драпежніка. Калі прырода расквечвае паверхню жытла Б. кветкамі, ягаднікамі, гры бамі, нячысцік патаемна вырошчвае між іх багун, які задурманьвае чала веку галаву. Б. прабівае там і тут ба лотныя вакенцы, атуляе іх здрад ніцкай расліннасцю, падганяе туды рыбу. Гэтыя сатанінскія пасткі за губілі не аднаго чалавека. Надта злуе Б. чалавечая выдумка хадзіць па баг не на балотных лыжах: паверхня тра сецца, а чалавек рухаецца і не тоне. Яшчэ больш злуецца Б. у спякотнае лета, калі чалавек праводзіць па ба лоце нават каня з возам. Баіцца Б. вы мерзнуць ад зімовых маразоў. З яго бярлогі час ад часу падымаецца цёп лае дыханне, утвараючы балотную палонку.