Интересные ссылки

Балота

часта рэшткі колішніх азёр, якія захавалі спецыфічныя на звы: Балваны, Кравяное балота, Па ганскае балота, Каралеўскае балота, Белае балота, Чорная лужа, Чортава балота, Шведава балота, Шведава яруга ды інш. Паходжанне Б. апіс ваецца ў шматлікіх беларускіх касма ганічных паданнях. У іх апавядаец ца, што бог пачаткова стварыў зямлю пасярод пракаветных водаў (гл. Вада) гладкай, роўнай, шырокай і ідэальна круглай. Але чорт, які пры гэтым прысутнічаў і нават здабыў з глыбіні водаў насенне зямлі, прыха ваў крышачку гэтага насення ў роце, каб потым паспрачацца з богам у здольнасцях да стварэння. Ды неча кана зямля пачала разрастацца ў яго чэраве, і чорту не засталося нічога, як пачаць выблёўваць гэтае насенне. Там, дзе ўпала чортава насенне, і ўтварыліся азярыны ды парослыя ніцымі лозамі Б. і багніскі. Кас маганічная сімволіка Б. звязана і з яго рэальнымі ўласцівасцямі гэта бес парадкавая сумесь зямлі і вады, пер шасных элементаў, з якіх утвараўся будучы Космас. Таму Б. улюбёныя месцы бытавання розных нячысцікаў, якія пераймаюць функцыі антагані ста бога ў акце стварэння. Але сярод гэтых нячысцікаў таксама назіраец ца пэўная спецыялізацыя (гл. Багнік, Балотнік, Аржавень, Лознік). Iншыя паданні пра Б. блізкія да па данняў пра культавыя азёры (права лілася царква, дом), а таксама да па данняў пра курганы, гарадзішчы, культавыя камяні (на Б. біліся шве ды з рускімі ці французамі, праваліў ся шведскі салдат, што ратаваўся ад рускіх ды інш.). У Б. вядомы сляды ахвярапрынашэнняў вадзе. Так, у Наўгародскай Кормчай (XIII ст.) ад значана, што славяне «жроуть (пры носяць ахвяры) бесом, и болотом, и ко лодезям». Iснаваў звычай адносiць на Б. i выкiдваць «нячыстыя» рэчы (адзен не памерлага, смецце i да т. п.). У Га радзенскай губ. балота часам было месцам пахавання «нячыстага» ня божчыка самагубцы. У 1963 г. у Б. блізу в. Капланавічы Клецкага рна знойдзена драўлянае рала ранняга жалезнага веку. Такія знаходкі ў Б. вядомыя ў Скандынавіі, Германіі. Знаходкі ралаў у Б. даследнікі тлума чаць як ахвяраванні сілам вады пас ля вясенняга ворыва дзеля атрыман ня добрага ўраджаю.