Интересные ссылки

Чарнабожнiк

Рус. калдун, назва чараўніка1, ужытая Я. Купалам у творы «Шляхам жыцця». Магчыма, наватвор, які кантамінуе слова чарнакніжнік і імя гіпатэтычнага міфічнага персанажа Чарнабога  антаганіста Белбога. Калі ж назва аўтэнтычная, то яна магла б служыць дадатковай крыніцай для рэканструкцыі тэаніма Чарнабог.