Интересные ссылки

Баламуцень

вадзяны чалавек. Ва ўяўленнях маляваўся надзвычай непрыгожым: галава яго нагадвала збан, твар такі азызлы, што амаль не відаць вачэй, гусіная скура, кароцень кія, тоненькія і крывенькія ножкі, вялізны жывот. Б. халасцяк, пры гэтым вельмі любіць жанчын. Калі прыходзіць пара кахання, ён на бліжаецца да тых месцаў, дзе жанчы ны купаюцца ці палошчуць бялізну. Б. жартуе з імі, скідвае з кладак, муціць ваду і выглядвае сярод іх сабе жанчыну. Бялізну менавіта той, якую ён упадабаў, Б. заганяе да другога берага і, падчапіўшы яе за карчы, ча кае. Пры набліжэнні жанчыны ён паў стае перад ёю ва ўсім сваім харастве і напускае на абранніцу чары, і тая па слухмяна ідзе за ім. Б. ніколі не бярэ жанчын назаўсёды, ён адпускае іх да дому, і яны набываюць здольнасць не тануць нават тады, калі б гэтага за хацелі. Персанаж згадваецца ў Ві лейскім рне.