Интересные ссылки

Бай

Бой, Буй, князь, міфічны пер шанасельнік Беларусі, родапачы нальнік беларускага этнасу. Ён зявіў ся на будучым беларускім этнічным абшары яшчэ ў тыя пракаветныя часы, калі «свет толькі зачынаўся». І аповед пра яго валадаранне этнагене тычнае паданне пачынае з кароткай касмаганічнай экспазіцыі. Напачатку нічога не было адна толькі вада. Пасярод вады тырчэў камень. Адна го разу Пярун пачаў біць у гэты ка мень і выбіў тры яскаркі: белую, жоў тую і чырвоную. Як упалі гэтыя яскаркі на ваду, усё ў свеце скаламу цілася, а як зноў прасвятлела, то ака залася, што вада і зямля адасобіліся. Па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё на зямлі і ў вадзе. Зявіўся тут і першы чалавек Б. Ён пачаў за водзіць чалавечыя парадкі. Б. меў многа жонак і яшчэ болей дзяцей. Славіўся Б. як магутны асілак і кня жыў над усім тутэйшым людам. Меў князь Б. два любімых сабакі незвы чайнай моцы і кемлівасці, якіх звалі Стаўры і Гаўры. Улюбёным заняткам Б. было паляванне з лукам у пушчах на дзікіх звяроў. Калі прыйшоў час паміраць, князь Б. адказаў усю сваю маёмасць сынам і загадаў шанаваць яго верных сабак. Аднак адзін сын Белаполь быў у гэты час на паляванні і яму ад баць кавай спадчыны засталіся толькі Стаўры і Гаўры і наказ пусціць іх па волі; і колькі зямлі аббягуць яны за дзень, тая і будзе ягонай спадчынай. Злавіў Белаполь дзвюх птушак: адну з паўднёвага мора, другую з заход няга, пусціў іх і нацкаваў сваіх сабак. Паляцелі птушкі кожная ў свой бок, а за імі імкліва пабеглі сабакі. Па сля дах тых сабак пацяклі дзве буйней шыя беларускія рэчкі Дзвіна і Дняпро. У тых абшарах і стаў сяліц ца Белаполь, і ад яго пайшлі розныя плямёны беларусаў. А Стаўры і Гаў ры на загад старога князя народ і да гэтуль ушаноўвае адзін раз на год пе рад Сёмухай. Дзень гэты завецца Стаўроўскія дзяды. Вельмі архаічны характар міфала гічных вобразаў і князя Б. і яго сабак Стаўры і Гаўры не выклікае сумневаў. Беларускі этнаганічны міф непасрэд на суадносіць іх з часамі першаства рэння: «Калісь яшчэ свет толькі зачы наўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада» Па сля заканчэння фазы касмічнага ўпарадкавання князь Б. аказаўся першым насельнікам толькі што ство ранай зямлі. Адпаведна ён стаў і пер шым памерлым, які, як правіла, ста навіўся валадаром царства мёртвых, пра што сведчыць яго фальклорная спрычыненасць да памінальнага дня. Гэтымі рысамі князь Б. аказваецца абсалютна тоесным адпаведным пер санажам іншых індаеўрапейскіх міфалогій. Прыгадайма тут ведый скага Яму і яго двух чатырохвокіх са бак, авестыйскага Йіму з чатырма псамі, грэцкага Аіды з трохгаловым Керберам. Ва ўсіх выпадках сабакі зяўляюцца вартаўнікамі царства па мерлых. Эпічнымі аналагамі гэтых вобразаў ёсць два вялізныя сабакі на залатых ланцугах, што пільнуюць уваход у рай, дзе валадарыць сам Бог (казка «Знайда Дуброўскі»), або доб ра вядомы Кашча, абавязковымі спа дарожнікамі якога былі два харты. Кашча сам можа разумецца як увасаб ленне смерці і свету памерлых. На архаічны характар беларуска га культу, магчыма, паказвае свайго роду «білінгва» ў звароце да Стаўры і Гаўры: «Стаўры, Гаўры, гам, прыха дзіце к нам!» Параўн. «гам, прыха дзіце», дзе першы элемент можа разглядацца як вытворнае ад і.е. асновы *gua/e(m) са значэннем «ха дзіць», прадстаўленай у багата якіх і.е. мовах, у тым ліку і ў беларускім слове «гаць» з пачатковым значэннем «праход». У формуле звароту можа фігураваць толькі архаічная, ці толькі больш сучасная форма. Матыў размеркавання бацькам спадчыны сваім сынам добра вядомы як роднасным індаеўрапейскім міфа логіям (параўн. размеркаванне спад чыны Таргітаем сваім сынам Арпа ксаю, Ліпаксаю і Калаксаю будучым родапачынальнікам розных скіфскіх плямёнаў), так і казачнаму эпасу (казкі тыпу «Бацькава спадчы на»). Яшчэ адзін вельмі архаічны ма тыў у нашым этнагенетычным міфе гэта рытуал уваладарання на тэрыто рыі, якую за пэўны прамежак часу аб бягае тая ці іншая сакральная жывё ла, у дадзеным выпадку два сабакі (гл. таксама Вітаўт). Вобраз двух сабак Стаўры і Гаўры паказвае на верагод ны блізнечы характар вобраза самога Б. (у гэтым звязку параўн. бел. абоі, абая «абодва», ст.прус. abbai, гоц. bai «тое самае», прычым форма «абоі» ўважаецца даследнікамі за і.е. ар хаізм).