Интересные ссылки

Бадзюля

дух, які змушае чалаве ка валацужнічаць, гоніць з наседжа нага месца. Б. туляецца каля дарог. Бліжэй да зімы ўвязваецца следам за чалавекам, у хаце якога і пасяляец ца. З гэтага часу там назіраюцца ўся лякія прыкрасці: чалавек пачынае піць, пускаючы на вецер свой набы так. Б. чакае, калі той усё растрасе і пойдзе па свеце. Каб прагнаць Б., трэ- ба чыста вымесці і вымыць у хаце, і бруд выліць наводлег на заход сонца. Тады, кажуць, можна ўбачыць, як Б. уцякае, з перапуду забываючы сха ваць сваё аблічча. Мае выгляд нема ладой жанчыны з вялікімі па брух грудзьмі. На ёй няма ніякага адзен ня, толькі брудная падраная посцілка, якая амаль не прыкрывае парэпана га струплівага цела. Твар у яе непры гожы: пукатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя вусны, валасы, збітыя ў каўтун. Персанаж згадваец ца ў Мядзельскім рне.