Интересные ссылки

Багнiк

нячысцік, што жыве ў тар фяным балоце, якое мае выгляд чор най бруднай лужыны, не пакрытай расліннасцю. Вонкава нават брудней шы за Балотніка. Ён ніколі не вы-ходзіць на паверхню нават тады, калі ахвяра трапіла ў багну і гіне ў гразі, бо ўпэўнены, што нікуды яна не дзе нецца, а апусціцца да яго. Ён нагад вае пра сябе бурбалкамі, ды зрэдку дробненькімі агеньчыкамі. У абодвух выпадках назіраецца лёгкае ўздрыг ванне паверхні яна дыхае і пых кае. Людзі і жывёлы асцерагаюцца багны, якая парою забівае атрутнымі газамі, што час ад часу выпускае Б. Цёплае пыхканне Б. абагравае багну і не дае ёй замерзнуць. У адрозненне ад iншых нячысцiкаў Б. не баіцца пе руновых стрэл, якiя страчваюць сваю сiлу пры дотыку да паверхнi балота. Найбольш ён баіцца асушэння, калі вычэрпваюць багністую гразь на па ліва ці ўгнаенне. У сухое лета, калі багна дзенідзе гарыць, паўмёртвы Б. мучыцца на дне свайго жытла ў ча канні дажджу і ручаінаў. Улюбёная зёлка Б. багун, пянкi пах якога можа задурманiць галаву чалавеку. Выгляд Б. (таўстун без вачэй, бруд ны, сляпы) адпавядае вобразу балота як не засвоенай чалавекам прасторы.