Интересные ссылки

Багач

Ражство Божай маці, Рас тво, Другая, Малая, Меншая Пра чыстая, Другі святок, Спожка, свята, якое заканчвала цыкл вырош чвання ўраджаю i адначасова змяш чала абрадавамiфалагiчны акцэнт на сацыяльнаабшчынны характар уяў ленняў (21 верасня па н.ст.). Б. лу бок з жытам, у сярэдзiну якога ўстаў лялася свечка. Жыта для Б. зносiлi жыхары ўсёй вёскi. Паводле апiсання А. Багдановiча, у хату, дзе знаходзiўся Б., запрашалі святара. Пасля наба жэнства лубок з жытам i запаленай свечкай у суправаджэннi ўсiх жыха роў абносiўся па ўсёй вёсцы i вакол статка. Затым удзельнiкi ішлі да на ступнай хаты, у якую на цэлы год пераносiўся Б. Вiдавочная магiчная скiраванасць абраду на захаванне даб рабыту, ураджайнасцi, плоднасцi жы вёлы, сямейнага ладу. Б. у сiстэме календара вылучаец ца як свята, максiмальна наблiжанае да ўзвiжанскiх «сонечных» урачыстас цяў. Запаленая свечка як правобраз сонца, крынiцы святла суадносiць аб рад са святкаваннем восеньскага раўнадзення. Абяднанне свечкi i зерня як сiмвала дабрабыту наглядна дэман стравала тыповае для мiфапаэтычнага мыслення ўяўленне пра Сонца жыц цядайнага апекуна земляробства. Святочны дзень не толькi пад сумоўваў зробленае, але i настройваў на далейшыя работы: «Багач бяры ся за рагач (саху), iдзi пад авёс араць», «Прыйшоў Багач кiдай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Ад цяжкiх работ пад восень сяляне добра стам лялiся, асаблiва жанчыны: «Да Бага ча баба рабача, па Багачы хоць за плот валачы». На Вiцебшчыне ў гэты дзень жанчыны хадзiлi па iльнiшчах i на кожным прыгаворвалi: «Няхай бу дзе лён такей даўгей, сколькi мы прайшлi!» У заходнiх раёнах на Бага ча забiвалi жывёлiну, а гаспадара, якi шкадаваў зарэзаць барана, пера сцерагалi, што таго барана воўк пар ве. Назiралi за жывёлай, каб рабiць прагнозы з наступленнем зiмы: калi пасля Малой Прачыстай жывёла iмкнецца на пашу вельмi рана, то i зiма будзе ранняя. Сапраўды, прадчу ваючы зазiмкi, жывёла рвецца, каб у апошнiя днi паболей скубануць све жай травы. Вялiкая i Малая Прачыс тыя i з iмi Пакроў, што адзначаўся не ўзабаве, утваралi агульны цыкл багародзiцкiх святаў (святкоў) i адпа ведна называлiся: першы святок, другi святок i трэцi. З Малой Прачы стай абяўлялi наступную пару года: «Другi святок восень, браток». На 21 верасня н. ст. прыпадае адно з галоўных хрысцiянскiх святаў, уста ноўленых у гонар нараджэння Божае Мацi. Два праведнiкi муж i жонка Iякiм i Ганна не мелi дзяцей i малiлi Бога паслаць iм дзiця. Iх малiтва была пачута. Нiбыта цуд, Бог паслаў ста рым бацькам дачку Марыю, якая ў бу дучым стала Мацi Iсуса Хрыста.