Интересные ссылки

Багатыр

Багатырка, персанаж беларускiх паданняў i казак, у больш агульным значэннi магутны чала век. У паданнях багатыры ўтваралi рэкi, перасоўвалi горы, вытаптвалi азёры, вырывалi дрэвы ды інш. Па ходзіць, верагодна, ад цюркскага «ба гатур». (У сучасных беларускіх гавор ках слова «багатыр» семантычна звязалася з словам «багаты», і бага тага чалавека называюць «багатыр»). У беларусаў назва Б. сустракаецца да волі рэдка, больш частыя назовы волат, асiлак. Можна меркаваць, што волаты i асiлкi ў беларускай традыцыi звязаны з больш даўнiмi, векапом нымi часамi, часта паказваецца на iх дахрысцiянскае паходжанне. Нездар ма семантычная нагружанасць i.е. *vel/ *vol звязана са светам памер лых (параўн. iмя бога Волас/Вялес). Волаты i асiлкi змагаюцца з нячыс тай сiлай. Верагодна, выкарыстанне фальклорнай назвы Б. больш пры стасавана да таго, што ў тыя часы ра зумелася як гiстарычныя падзеi, у тым лiку да эпiчных. Таму нягледзя чы на бытаванне гэтага тэрмiна ў каз ках, назва Б. традыцыйна звязана з некалькiмi эпiчнымi персанажамi, на прыклад паданнi аб Iллі Мурамцу, цi выкарыстоўваецца ў паданнях аб гiстарычных асобах, напрыклад бага тырка Кацярына (руская царыца Ка цярына Вялiкая). Польскi пiсьменнiк пачатку XVII ст. Мiкалай Рэй залiчыў князя Канстанцiна Астрожскага к «onym bohatyram, o ktуrych bajano». Б. (Багатырка) у адрозненне ад на звы «асiлак» i «волат» на Беларусi час цей сустракаецца ў дачыненнi да жан чын (Багатырка Кацярына, Дарота i iнш.). На мяжы Расонскага i Полац кага рнаў ёсць Багатыргара. Павод ле падання, на гары калiсьцi жыла жанчына велiзарнага росту i гэтакай жа сiлы. Ваду на гару яна насiла за 10 вёрстаў з возера Нешчарда, адразу па два цэбры, у якiя ўлазiла па 15 су даў, г. зн. 30 вёдраў. Каромыслам ёй служыў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы яе затрымалi татары i спыталi, як блiжэй патрапiць у Пола цак. Жанчына адказала, што не чула пра такi горад, а мiж тым з гары ў яс нае надворе бачна была Святая Сафiя. Татары раззлавалiся i накi нулiся на жанчыну. Яна сваiм каро мыслам бадай што ўсiх перабiла, але адна з татарскiх стрэлаў трапiла ёй у сэрца. Багатырку пахавалi на гэтай гары. Ад таго i назва гары Бага тыргара. З цэбраў пацякла вада i ўтварылася рэчка Багатырка. У Смалявіцкім рне багатырка гары Замак білася з багатыром Юзэ фаўскага замка. Бойка адбылася праз балота, па якім цячэ рака Усяж. Некалькi паданняў пра багатырак вядома з тэрыторыi былога Лепельс кага павета. У адным з паданняў Б. перамагла волата i яго войска, а за тым перакуліла i паставiла ўверх каранямi вялiзную елку. У другiм лепельскiм паданнi Б. падымае высо ка над галавой коней i iдзе «валяць» чужаземнае войска.