Интересные ссылки

Багатка

травянiстая раслiна, на сельнiца ўдзiрванелых узгоркаў, што цвiце беспялёсткавымi кветкамi i якая ў купальскую ноч ужываецца для ва ражбы пра здароўе i дабрабыт кожна га з сямейнікаў i кожнай свойскай жывёлiны. Купальскiм надвячоркам прынесеныя раслiнкi ўтыркалiся ў шчылiну сцяны ў сенях адпаведна ся мейнай герархii бацька, мацi, дзецi па старшынстве, конь, карова, авечкi (усе разам), свiннi, куры i iнш. За ноч кветкi распушвалiся, утвараючы малыя пушыстыя шарыкi накшталт перацвiлага дзьмухаўца. Гэта было добрым знакам. Чыя кветка не распу шылася, таго чакала няўдача i нават смерць. Падання пра паходжанне не звычайнай раслiны не занатавана, ад нак улучанасць яе ў купальскi абра давы комплекс i яе адмысловая назва «багатка» сведчаць, што яна займае пэўнае месца ў нашай мiфалогii.