Интересные ссылки

Бабер

распаўсюджаны некалі ў Бе ларусі пушны звярок, жыхар ціхіх лясных вадаёмаў, займае значнае мес ца ў духоўнай спадчыне беларусаў і выступае як сімвал многіх аспектаў жыцця чалавека. Паводле народнай класіфікацыі ён змяшчаецца ў ніжнім свеце, у воднай прасторы, але побач са шчаслівым дрэвам яварам, які азначае Сусветнае дрэва: «Бо явар дзерава шчаслівае, // Бо на верхі ў явары сіні саколік, // Пасярэдзіне ў явары роевыя пчолкі, // А ў камлі ў явары чорныя бабры. // Чорныя бабры на шапачку, // Роевыя пчол кі на вяшчанне, // А сіні саколік на вянчанне». Па гэтым тэксце, шэрагу падобных да яго можна зрабіць выснову, што ў абрадах дабразычання маладым у вя сельных песнях магічным шляхам ар ганізуецца ўдзел прадстаўнікоў (эле ментаў) трох касмічных сфераў у забеспячэнні дабрабыту маладой сямі, прытым Б. служыць прадстаў ніком ніжняй сферы. Сталы эпітэт «чорны» ў характарыстыцы Б. пад крэслівае яго хтанічную прыроду, але і яго большую вартасць на рынку. Б. сімвалізуе багацце, дабрабыт, здароўе бабровае футра, шапка часта выкары стоўваюцца як вобраз багацця ў вян чальнавіншавальных валачобных песнях. Да таго ж «шапкабаброўка» служыла апатрапейным сродкам лячыла яе гаспадара ад болю галавы. Б. лічыўся сімвалам мужчынскага па чатку, вобразам жаніха ў парах «Б. куніца», «Б. ліса»: «Ходзіць боб ранька па двару, // За ім кунанька з просьбаю», а больш шырока служыў матывам у вясельнай эратычнай сімволіцы: «Наша пані добра, улаві ла ў жыце бобра». У многіх славянскіх мовах Б. рыф муецца з «добр»: «Усе бабры даб ры, адна выдра ліхая», «Хто забе баб ра, таму не будзе дабра» ды інш. Апошняе выслоўе адлюстроўвае нашу рэальнасць, калі бабры, бабровыя гоні ахоўваліся законам: раздзел 10, арт. 9 Статута ВКЛ 1588 г. назначае плату за кожнага забітага чорнага Б. 4 капы грошай, за карага 2 капы (у той час як вол каштаваў 2 капы грошай). За барона лавіць, забіваць чужых баброў, разбураць іх паселішчы ці зганяць з месцаў пражывання, ведучы блізка сельскагаспадарчую дзейнасць, вы значалася пісаным законам, але мела і міфалагічную матывацыю: злоўле ны Б. плача («плача, як бабёр»), яго пакуты адгукаюцца крыўдзіцелю Б. «пераплача» ўсю сямю таго, хто яго злавіў, сямя вымрэ. Падобныя маты вацыі існуюць таксама і ў забароне забіваць іншых жывых істот, напрык лад голуба (бо забіты голуб складвае лапкі накрыж, як чалавек), ластаўку ды інш.